Вы тут

Іван Кубракоў паўдзельнічаў у акцыі «Моцныя духам»


Разам з міністрам унутраных спраў пасля набажэнства ў ледзяную купель, абсталяваную ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС, акунуліся кіраўнікі і супрацоўнікі МУС, дэпартаментаў, абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, вайскоўцы ўнутраных войскаў, курсанты, ліцэісты.


— Вадохрышчанская традыцыя для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў значыць шмат, — падкрэсліў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — З кожным годам усё больш калег у гэты дзень разам з сем’ямі прыязджаюць да вадаёмаў, каб акунуцца ў палонку. Зрабіць гэта падчас марознага надвор’я немагчыма без загартоўкі, сілы духу — найважнейшых якасцяў для міліцыянера.

Міністр звярнуў увагу: гэтая традыцыя ўмацоўвае карпаратыўны дух падраздзяленняў і яе абавязкова трэба падтрымліваць.

У гэты дзень супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў з усёй краіны далучыліся да акцыі. Гэтае лепшае сведчанне адзінства і згуртаванасці вялікага калектыва МУС — ад ліцэіста да генерала.

— Усіх віншую са святам! Ад душы жадаю моцнага здароўя, цяпла, кахання, утульнасці ў сем’ях і ўсяго найлепшага. А калегам — заўсёды вяртацца дадому жывымі і здаровымі! — сказаў Іван Кубракоў.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.