Вы тут

Эксперты ААН назвалі разбурэнне харчовай сістэмы Газы беспрэцэдэнтным


Жыхары Газы цяпер складаюць 80 працэнтаў усіх людзей у свеце, якія сутыкаюцца з катастрафічным голадам, што сведчыць аб беспрэцэдэнтным разбурэнні харчовай сістэмы сектара Газа. Аб гэтым заявілі эксперты ААН па правах чалавека, паведамляецца на сайце Цэнтра навін ААН. «Чвэрць насельніцтва Газы галадае. Цяжарныя жанчыны не атрымліваюць адэкватнага харчавання і медыцынскага абслугоўвання, што ставіць іх жыццё пад пагрозу. Акрамя таго, усе дзеці ва ўзросце да пяці гадоў — 335 тысяч чалавек — падвяргаюцца высокай рызыцы вострага недаядання. 


Цэлае пакаленне дзяцей знаходзіцца пад пагрозай затрымкі росту», — заўважаюць эксперты. Спецыялісты адзначаюць, што прыкладна 22 працэнты сельскагаспадарчых угоддзяў на поўначы Газы былі «сцёртыя з зямлі», знішчана каля 70 працэнтаў рыбалоўнага флоту. Яны лічаць, што «Ізраіль разбурае харчовую сістэму Газы і выкарыстоўвае харчаванне ў якасці зброі супраць палесцінскага народа». Акрамя таго, прадстаўнікі гуманітарных агенцтваў ААН указваюць, што Ізраіль працягвае перашкаджаць дастаўцы жыццёва важнай дапамогі ў паўночную частку сектара Газа.

Улады Эквадора прыменяць штучны інтэлект для барацьбы з карупцыяй

Эквадорскія ўлады маюць намер прымяняць штучны інтэлект для барацьбы з карупцыяй у дзяржаўных структурах. Аб гэтым са спасылкай на Генеральнае кантрольнае ўпраўленне краіны паведаміла РІА «Новости». «Плануецца выкарыстоўваць штучны інтэлект для аптымізацыі рэсурсаў пры аналізе дэкларацый аб даходах дзяржаўных служачых», — прыводзяцца словы кіраўніка ўпраўлення Маўрысіа Торэса ў паведамленні, апублікаваным у сацсетцы. Цяперашні кіраўнік Эквадора прыйшоў да ўлады пад лозунгамі барацьбы са злачыннасцю, якая прыняла пагрозлівыя маштабы. Толькі падчас апошняй выбарчай кампаніі былі забіты кандыдат у прэзідэнты Фернанда Вільявісенсьё, а таксама лідар палітычнага руху «Грамадзянская рэвалюцыя» ў правінцыі Эсмеральдас Педра Брыянес.

Каля 90 чалавек сталі ахвярамі суровага зімовага надвор’я ў ЗША

За апошні тыдзень як мінімум 89 чалавек сталі ахвярамі суровага зімовага надвор’я на значнай тэрыторыі ЗША. Пра гэта паведаміў тэлеканал CBS News. У штаце Тэнэсі загінулі 25 чалавек, у Арэгоне — не менш як 16, уключаючы траіх загінулых у аўтамабілі пад дрэвам. Звязаныя з надвор’ем здарэнні таксама адзначаны на мінулым тыдні ў Ілінойсе, Пенсільваніі, Місісіпі, Вашынгтоне, Кентукі, Вісконсіне, Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі. 

У мінулую нядзелю, паводле звестак Нацыянальнай метэаралагічнай службы, папярэджанне аб нізкіх тэмпературах дзейнічала, у прыватнасці, на паўночным усходзе Фларыды, у Джорджыі, Алабаме, Місісіпі, у паўночнай частцы Луізіяны і на ўсходзе Тэхаса. На фоне непагадзі мясцовых жыхароў папярэджваюць аб рызыках утварэння так званага чорнага лёду, які пакрывае дарогі тонкай празрыстай паверхняй і можа быць незаўважным для вадзіцеляў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.