Вы тут

Назіральнікі СНД прынялі ўдзел ў пасяджэнні акруговай камісіі ў Асіповічах


Місія міжнародных назіральнікаў СНД у Беларусі была адкрытая 22 студзеня, а сёння некалькі яе прадстаўнікоў наведалі Асіповіцкі раён, каб азнаёміцца з ходам электаральнай кампаніі. Падчас пасяджэння акруговай выбарчай камісіяй № 89, на якой яны прысутнічалі, былі агучаны вынікі праверкі дакументаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па гэтай акрузе і ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў па Глускай выбарчай акрузе № 45, Клічаўскай — № 46, а таксама Асіповіцкай Паўночнай — № 47 і Паўднёвай — № 48 на прадмет адпаведнасці патрабаванням дзеючага заканадаўства. 


Па словах старшыні акруговай выбарчай камісіі № 89 Юрыя Данянкова, камісія давала ўсе неабходныя кансультацыі ў часці падрыхтоўкі неабходных дакументаў, але ў цэлым асобы, якія вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты, ведалі выбарчае заканадаўства. 

Міжнародныя назіральнікі адзначалі добры ўзровень правядзення электаральнай кампаніі, заўваг і прэтэнзій ад іх не прагучала. 

— Місія назіральніка ад СНД ставіць асноўную задачу ўдасканальваць выбарчы працэс і садзейнічаць паляпшэнню яго дэмакратычнасці, — заўважыў міжнародны назіральнік Тактасун Сабыраў. — Работу мы ацэньваем станоўча, тыя патрабаванні, якія высоўвае выбарчае заканадаўства РБ, выкананыя. Спадзяюся, што выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам. Мы гэта дадаткова зафіксуем. 

У планах назіральнікаў, у адпаведнасці з заканадаўствам, наведаць розныя выбарчыя ўчасткі, праманіторыць, наколькі выконваюцца патрабаванні. 

— Уся інфармацыя будзе даводзіцца да штаба, а на наступны дзень пасля выбараў, 26 лютага, савет каардынатараў абагульніць гэтыя дадзеныя і агучыць сваю заяву па выніках назіранняў, — адзначыў міжнародны назіральнік Ігар Грахоўскі. — Місія назіральнікаў фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. Гэта людзі, якія маюць вопыт у выбарчых кампаніях, парламентарыі, дыпламаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. У электаральнай кампаніі будзе задзейнічанае некалькі сотняў міжнародных назіральнікаў. 

— У рэспубліцы ўжо знаходзіцца парадку 50 доўгатэрміновых назіральнікаў, а непасрэдна ў перыяд датэрміновага галасавання і дзень выбараў будуць прысутнічаць яшчэ і кароткатэрміновыя, — удакладніла міжнародны назіральнік Алена Шамаль. — Безумоўна для нас цікавы сённяшні фармат выбараў, таму што ўпершыню ў Беларусі праводзіцца адзіны дзень выбараў. І гэты вопыт будзе важны для таго, каб яго прааналізаваць і падзяліцца з іншымі дзяржавамі. Пасяджэнне камісіі прайшло вельмі спакойна, звяртае на сябе ўвагу падрабязнае дэталёвае агучванне той інфармацыі, якую павінны былі прадставіць кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў. Уражанні вельмі станоўчыя. Звяртае на сябе ўвагу дакладнасць, зладжанасць, арганізаванасць і супакой. Быццам бы такая форма існавала заўсёды. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Асіповічы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.