Вы тут

Лідарам продажаў на аўтамабільным рынку краіны сталі кітайскія машыны, зробленыя ў Беларусі


Прадстаўнікі Аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» расказалі аб асноўных трэндах, якія фіксаваліся на айчынным рынку легкавых машын.

Як паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства «БАА-Кансалт» Дзмітрый Ярота, усяго члены БАА прадалі за мінулы год 25 тысяч 408 новых машын. Гэта на 8174 транспартныя сродкі больш, чым было ў 2022 годзе (плюс 47,5%). На легкавыя машыны прыйшлося 85,6% (21 761 штука), а на лёгкія камерцыйныя аўто — 14,4% (3647 штук). Пры гэтым продажы непасрэдна легкавых машын павялічыліся на 46,6%.

Дзмітрый Ярота адзначыў, што ўпершыню за апошнія чатыры гады намецілася тэндэнцыя да павышэння павелічэння продажаў. Да гэтага іх аб’ём у дылераў БАА пастаянна падаў: у 2020 годзе — на 18%, у 2021 годзе — на 11%, у 2022 годзе — на 63%. Для параўнання: самым прадаваным быў 2019 год, калі ў краіне было рэалізавана 64 504 машыны.


Не прарыў, але ўсё ж

Аднак бягучы вынік за апошнія 10 гадоў з’яўляецца далёка не найлепшым, але сам факт змены тэндэнцыі кажа пра многае.

Падлікі аўтамабільнай асацыяцыі сведчаць, што за мінулы год колькасць мадэляў, якія прадстаўлены на айчынным рынку, скарацілася практычна ўдвая — з 142 да 78. За той жа перыяд колькасць брэндаў знізілася амаль на траціну — з 28 да 20.

Дзмітрый Ярота адзначыў, што адбыліся тэктанічныя зрухі ўнутры асацыяцыі, унутры брэндаў і мадэляў. Улічваючы, што 6–7 новых марак з’явілася ў членаў БАА. Гэта значыць, адбываецца кардынальнае змяненне структуры продажаў асацыяцыі, шмат у чым дзякуючы прыходу на рынак кітайскіх брэндаў, у тым ліку Geely. У 2022 годзе з 28 брэндаў было прадстаўлена 4 кітайскіх, гэта значыць, 14% ад агульнай колькасці. Летась колькасць кітайскіх брэндаў узрасла да 11 (ужо 55%). Доля продажаў кітайскіх аўтамабіляў у 2022 годзе склала практычна трэць ад усяго рынку машын (31,7%), а ў 2023 годзе — 82%, прычым доля Geely ў гэтым паказчыку дасягнула 87,4%.

Хто ў лідарах?

Абсалютным лідарам продажаў у мінулым годзе на айчынным рынку стаў Geely, а следам з вялікім адставаннем ідзе Lada. У цэлым пяцёрка лідараў выглядае наступным чынам:

  • Geely — 15 706 машын (плюс 260%);
  • Lada — 2684 машын (мінус 29%);
  • Haval — 756 машын (плюс 230%);
  • Audі — 573 машын (плюс 63%);
  • JAC — 346 машын (плюс 578%).

Самымі папулярнымі мадэлямі легкавых аўто ў Беларусі сталі Geely Emgrand (5372 машын), Geely Coolray (X50) (4745 машын) і Geely Atlas Pro (2971 машын).

Продажы лёгкіх камерцыйных аўто выраслі на 52,5%. Тут лідзіруюць GAZ Gazel Next Van (885 машын), GAZ Gazel Next Track (668 машын) і Volkswagen Transporter (396 машын).

У сваю чаргу старшыня праўлення аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» Сяргей ВАРЫВОДА заявіў, што мінулы год паказаў даволі высокую адаптацыю айчыннага рынку да негатыўных працэсаў, заўважыўшы пры гэтым, што захаваліся дылерскія цэнтры, забяспечана занятасць, прапанова на рынку не звузілася.

Сёлета чакаюць рост на чвэрць і... У 7 разоў

Беларускія аўтамабільныя дылеры прагназуюць попыт на легкавушкі ў 2024 годзе. Такім чынам, плануецца, што рост продажаў складзе 25%, заявіў старшыня праўлення.

Сяргей Варывода адзначыў, што ўдзел у прагназаванні прынялі 16 дылераў. «Кансэнсус-прагноз па групе легкавых аўтамабіляў, на думку аўтадылераў, на 2024 год складзе (продаж) 26 850 легкавых аўтамабіляў, рост да 2023-га складзе каля 25%».

На рынку краіны з’явіцца не менш чым да 28 новых мадэляў легкавых аўтамабіляў. Цана на легкавушкі павінна застацца стабільнай, і моцнага росту цэны не прагназуецца. Ён дадаў, што на гэта станоўча паўплывае рост даходаў насельніцтва і даступнасць крэдытаў.

Паводле прагнозаў аўтамабільных дылераў, на аўтамабільным рынку сёлета цэны рвануць не павінны. Усе апытаныя дылеры заявілі, што ў першым паўгоддзі новыя аўто не падаражэюць больш чым на 5%.

Акрамя таго, аўтамабільныя дылеры збіраюцца прадаць у наступным годзе не менш за 1,9 тысячы электрамабіляў (а гэта ўжо ў сем разоў больш, чым у мінулым годзе) і каля 4,5 тысячы лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў.

Лёгкі камерцыйны транспарт — гэта аўтамабілі, поўная маса якіх павінна складаць не больш за 3,5 тоны (лёгкія грузавікі, фургоны, пікапы, а таксама мікрааўтобусы, у якіх не больш за 16 месцаў).

Вынікі і планы нашага завода

Айчынны завод «БелДжы» ў мінулым годзе цалкам выканаў усе планы па вытворчасці і продажы машын. На айчынны рынак рэалізавана 15 тысяч 705 аўтамабіляў, што ў тры разы больш, чым у 2022 годзе. Характэрна, што 10 315 аўтамабіляў набылі фізічныя асобы, аб’ём продажаў юрыдычным асобам склаў 5335 машын, з іх 1278 штук купілі бюджэтныя арганізацыі.

Экспертамі завода падлічана: усяго ў нашай краіне ўжо рэалізавана больш за 50 тысяч такіх аўтамабіляў.

Пашыраецца і сэрвісная сетка завода, заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі падчас прэс-канферэнцыі. На сёння ў краіне паспяхова функцыянуюць 33 сэрвіс-цэнтры, а ў першым квартале плануецца да адкрыцця дадаткова два падобныя цэнтры ў Мінску.

Дырэктар адзначыў, што летась на рынак былі выпушчаны новыя мадэлі Geely Okovango, Geely Monjaro, Geely emgrand. Па мадэлі Geely emgrand праведзены комплекс работ па яе мадэрнізацыі, і ў першым квартале бягучага года на рынак выйдзе абноўленая версія аўтамабіля з шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач, у якой будзе атмасферны 1,5-літровы рухавік, а таксама мадыфікацыя з механічнай каробкай перадач.

Кампанія «БелДжы» ў бягучым годзе збіраецца выпусціць рэстайлінгавыя варыянты папулярных мадэляў аўтамабіляў Geely, анансуе Генадзь Свідзерскі.

Ён адзначыў, што вынікам продажаў летась у «БелДжы» задаволеныя, Geely сталі лідарам продажаў у краіне. Па словах Генадзя Свідзерскага, галоўнай задачай, якая была вырашана ў 2023 годзе, стала набыццё ліцэнзіі на самую прадаваную мадэль, у выніку з’явіўся «БелДжы» Х50.

«Мы пераходзім на новы ўзровень, маючы сёння дакументацыю, больш актыўна запусцілі працэсы лакалізацыі з нашымі партнёрамі. Мы лічым, што гэтая мадэль, праходзячы розныя ўдасканаленні, будзе доўга жыць на рынку. І гэта тая мадэль, дзе мы лічым, што ўсе сакрэты праграмна-апаратнага комплексу сучаснага аўтамабіля будуць намі асвоены», — сказаў генеральны дырэктар.

 

Ён удакладніў, што кампетэнцыі па легкавых аўто будуць назапашвацца ў Беларусі і дазволяць удасканальваць канструкцыю машын. Таксама Geely збіраецца захаваць заваяваныя пазіцыі на рынку.

У прыватнасці, будзе праведзены рэстайлінг седана Emgrand, бо машына карыстаецца вялікай папулярнасцю. Акрамя таго, збіраюцца правесці рэстайлінг мадэлі Okavangо, X50 з чатырохцыліндравым рухавіком і Atlas. Генадзь Свідзерскі дадаў, што аснову мадэльнага шэрагу ў бягучым годзе складуць раней асвоеныя мадэлі, а таксама абноўленыя версіі.

Намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах прадпрыемства «БелДжы» Сяргей Худаешка. «БелДжы» атрымала 8 узнагарод у розных намінацыях, у тым ліку аўтамабілем 2023 года быў прызнаны аўтамабіль Geely Monjaro

Сяргей КУРКАЧ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.