Вы тут

Аляксандр Чарвякоў уручыў даверчыя граматы Сі Цзіньпіну


Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне прыняў даверчыя граматы, уручаныя яму новымі пасламі ў КНР, паведаміла «Сіньхуа». Сярод іх — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Аляксандр Чарвякоў.


Пасля завяршэння цырымоніі Сі Цзіньпін выступіў з прамовай перад пасламі. Старшыня КНР папрасіў кіраўнікоў дыпмісій перадаць сардэчнае прывітанне і найлепшыя пажаданні кіраўнікам і народам сваіх дзяржаў. Сі Цзіньпін адзначыў, што КНР гатова паглыбляць сяброўства і пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады, садзейнічаць бесперапыннаму развіццю двухбаковых адносін.

Кітайскі лідар выказаў надзею, што паслы атрымаюць усебаковае і глыбокае ўяўленне аб Кітаі і паслужаць справе ўмацавання сувязі супрацоўніцтва і пабудовы моста кантактаў для двухбаковых адносін. Урад КНР будзе аказваць паслам неабходную падтрымку і ствараць усе належныя ўовы для выканання імі сваіх абавязкаў, запэўніў Сі Цзіньпін.

«Сёлета адзначаецца 75-годдзе з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі», — нагадаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што Кітай усебакова прасоўвае будаўніцтва моцнай дзяржавы і вялікай справы адраджэння кітайскай нацыі праз мадэрнізацыю ў кітайскім стылі. Місія і мэта мадэрнізацыі ў кітайскім стылі — даць магчымасць больш за 1,4 мільярда кітайцаў жыць лепш. Для свету гэта азначае пашырэнне рынку і беспрэцэдэнтныя магчымасці развіцця, што надасць магутны імпульс мадэрнізацыі краін па ўсім свеце, адзначыў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін канстатаваў, што сённяшні свет не з’яўляецца мірным. Клапоцячыся аб будучыні чалавецтва і дабрабыце свайго народа, Кітай, як заўсёды, імкнецца ўнесці кітайскую мудрасць і кітайскія праекты ў справу міру і развіцця чалавецтва, выступае за раўнапраўны і спарадкаваны шматпалярны свет і карысную для ўсіх інклюзіўную эканамічную глабалізацыю, садзейнічаючы пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і разам працуючы над стварэннем лепшага свету, падкрэсліў кітайскі лідар.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў міністр замежных спраў Кітая Ван І.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.