Вы тут

Як не дазволіць стрэсу разбурыць вас?


Нервовае перанапружанне, завалодаўшы намі, вымотвае не на жарт. Стрэс могуць выклікаць розныя падзеі: ад непрыемнасцяў на працы да выйгрышу ў латарэю. І паколькі пад каўпак сябе не схаваеш, выйсце адно: навучыцца правільна рэагаваць на падобнае.

Як навучыцца жыць са стрэсам і не дазволіць яму разбурыць ваш арганізм, тлумачыць загадчык аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Віктар Данілавіч.


Фота з адкрытых крыніц

Як мінімізаваць стрэс?

  • Не спрачайцеся без патрэбы, пазбягайце канфліктных сітуацый.
  • Не пераацэньвайце ступень важнасці праблемы, магчыма, затрачаныя эмоцыі не вартыя чаканага выніку.
  • Пакідайце невялікую долю сумнення ў поспеху маючай адбыцца справы. Плануйце і адмоўны вынік, каб няўдача не збіла вас напавал. Майце запасны варыянт і падрыхтуйце «шлях адступлення».
  • Не дайце адмоўным думкам авалодаць вамі, не канцэнтруйцеся толькі на іх.
  • Старайцеся кожнае выпрабаванне, якое выпала на вашу долю, успрымаць як чарговы ўрок мужнасці і цярпення.
  • Будзьце аптымістамі: верце, што вашы непрыемнасці не самыя страшныя. Успомніце, што вакол шмат людзей, якім нашмат цяжэй, чым вам цяпер.
  • Не займайцеся самакапаннем, проста перад сном спакойна прааналізуйце мінулы дзень, паглядзіце на факты ва ўпор.
  • Не паддавайцеся жаданню адхіліцца ад навакольнага свету і адысці ад праблем. Гэта шлях да дэпрэсіі. Найлепшым выйсцем з’яўляецца абмеркаванне сітуацыі з сябрамі і членамі сям’і: вы атрымаеце неабходную падтрымку і не будзеце адчуваць сябе адзінокім.
  • Выкладайце ўсе вашы непрыемнасці на паперы, бесстаронне і падрабязна. А пасля скамячце гэты ліст і выкіньце ў сметніцу. Альбо зляпіце вашу «крыўду» з пластыліну, сцісніце яе, камячце, лайце, біце.
  • Дазвольце сабе (калі няма сведак) выкрычацца, даць поўную волю эмоцыям, выплюхнуць іх вонкі.
  • Часцей усміхайцеся, старайцеся сканцэнтравацца на станоўчых эмоцыях, вучыцеся радавацца маламу.
  • Навучыцеся замяшчаць непрыемныя думкі прыемнымі. Не спрабуйце змяніць тое, што не ў вашых сілах, і паспрабуйце гэта прыняць.
  • Запомніце: усе праблемы рана ці позна вырашаюцца.

Як расказаў спецыяліст, зняць стрэс дапамагаюць заняткі фізкультурай — гэта цудоўны спосаб зняць напружанне і трымаць сябе ў добрай форме.

— Адпачывайце, расслабляйцеся, бегайце, — рэкамендуе Віктар Данілавіч. — Зніміце напружанне з плечавага пояса, вам стане лягчэй. Дапамогуць таксама кантрасны душ і абліванне халоднай вадой. А яшчэ медытацыя смехам: паспрабуйце смяяцца хаця б 3 хвіліны штодня — гэта палепшыць ваш настрой.

Загадчык аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога ЦДЭАЗ пералічыў прыкметы, якія павінны вас насцярожыць і падказаць: час рабіць крокі для паляпшэння самаадчування.

  • пастаянны непакой;
  • непераходзячае пачуццё стомленасці;
  • немагчымасць засяродзіцца;
  • болі ў сэрцы;
  • затрымкі стрававання, неўласцівая для вас алергія;
  • болі ў мышцах спіны, шыі і плячэй.

Экспрэс-дапамога для зняцця стрэсу:

  • Займіцеся фізічнымі практыкаваннямі, пагуляйце на свежым паветры, зрабіце прабежку, пакатайцеся на веласіпедзе, роліках, лыжах.
  • Засяродзьцеся на дыханні. Канцэнтрацыя на працэсе дыхання прымушае на час забыцца пра крыніцу стрэсу. Павольна ўдыхніце носам, затрымайце дыханне на некалькі секунд, выдыхніце павольна праз нос.
  • Цалкам паслабцеся.
  • Змяніце абстаноўку – схадзіце ў кіно, музей, тэатр.
  • Майце зносіны з людзьмі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.