Вы тут

У Кітаі створана звыш 12,4 мільёна новых працоўных месцаў


Летась у гарадах Кітая было створана 12,44 мільёна новых працоўных месцаў. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Рост валавога ўнутранага прадукту ў мінулым годзе на 5,2 працэнта адыграў ключавую ролю ў стварэнні працоўных месцаў, а сектар паслуг узначаліў сферы, якія ўплываюць на аднаўленне эканомікі, заявіў Юнь Дунлай, намеснік кіраўніка аддзела па садзейнічанні занятасці Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР. Па словах чыноўніка, Кітай пашырыў палітычную падтрымку сферы занятасці насельніцтва. Фінансавая дапамога ад цэнтральных і мясцовых органаў улады на працягу мінулага года перавысіла 300 мільярдаў юаняў (каля 42,2 млрд. долараў).

У далейшым улады КНР будуць падтрымліваць занятасць насельніцтва ў якасці свайго галоўнага прыярытэту шляхам павелічэння бюджэтных субсідый і падатковых ільгот, прадастаўлення большай фінансавай дапамогі і зніжэння цяжару сацыяльнага страхавання. Гэта будзе стымуляваць сектар перадавых тэхналогій, нараўне з лічбавай, «зялёнай» і «сярэбранай» эканомікай, адыграваць вялікую ролю ў стварэнні працоўных месцаў, адначасова ўзмацняючы падтрымку асноўных фактараў садзейнічання занятасці, такіх як прыватныя кампаніі і прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу.

Юнь Дунлай таксама адзначыў, што са студзеня па красавік гэтага года будзе запушчана кампанія па садзейнічанні занятасці, накіраваная на стварэнне працоўных месцаў для ключавых груп насельніцтва па ўсёй краіне. «Чакаецца, што развіццё сектара занятасці ў Кітаі застанецца ў цэлым стабільным дзякуючы ўстойліваму эканамічнаму ўздыму, пераходу ад традыцыйных да новых драйвераў росту і з’яўленню новых крыніц стварэння працоўных месцаў, якое працягваецца», — дадаў Юнь Дунлай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.