Падлеткавы ўзрост — самы складаны перыяд для бацькоў і дзяцей. Трэба абазначаць межы для дзіцяці, але пры гэтым не страціць эмацыйную блізкасць і бацькоўскі аўтарытэт. Нажаль, не заўсёды гэта атрымоўваецца. Як знайсці агульную мову, дамовіцца і захаваць цёплыя і душэўныя адносіны?
Чаму падлеткавы ўзрост цяжкі? У падлеткавым узросце дзецям бывае няпроста: даводзіцца вытрымліваць каласальны стрэс. Адбываецца бурны рост арганізма, гарманальныя змены, перабудова цела. Да гэтага дадаецца вучэбная нагрузка, складанасці ўзаемадзеяння з аднагодкамі і дарослымі. Усё гэта робіць падлетка ўразлівым.
У колькі гадоў пачынаецца падлеткавы ўзрост? Згодна з тэрміналогіяй, якая прымяняецца ў ААН, падлеткі — асобы ва ўзросце 10–19 гадоў (ранні падлеткавы ўзрост — 10–14 гадоў; позні падлеткавы ўзрост — 15–19 гадоў). Яго называюць пераходным, бо ў гэты час чалавек пераходзіць ад дзіцячай мадэлі паводзін да дарослай. Акрамя таго, у гэты перыяд падлетак перажывае найсур’ёзныя фізіялагічныя змены.
У сучаснага падлетка адзначаецца ярка выяўленае імкненне да самастойнасці, сцвярджэнні свайго «Я».
Вонкава крызіс узросту можа выяўляцца ў:
Чаму падлеткі эмацыйна нестабільныя? Псіхолагі звязваюць гэта ў першую чаргу з біялагічнымі фактарамі:
- Гарманальны ўсплёск
- Перабудова арганізма
- Палавое паспяванне
Галоўная прычына нервовых зрываў падлеткаў — падвышаная эмацыйнасць, якая выклікана няспеласцю зон мозгу і гарманальная актыўнасць. Другі не менш важны чыннік — няўменне спраўляцца з эмоцыямі з дапамогай розуму. Як мы ўжо сказалі, фізіялагічны рост у гэты перыяд апярэджвае развіццё псіхікі. У некаторых выпадках эмацыйныя перапады могуць перарастаць у агрэсію. З-за змены знешнасці, гарманальнага фону кардынальна мяняюцца і паводзіны. Усё гэта прыводзіць да таго, што падлетак схільны да імпульсіўных учынкаў, да неўрозаў, трывожнасці, альбо апатыі.
Чаму падлеткі часам аддаюць перавагу адзіноце? Менавіта ў гэтым узросце адбываецца пераход на новую самасвядомасць: у дзіцяці развіваецца эмацыйная і пазнавальная сфера, яно пачынае разумець сябе, сваю ўнікальнасць і сваё месца ў гэтым свеце, адбываецца ўзбагачэнне ўнутранага свету.
Два разы ў жыцці чалавека надыходзіць пераходны ўзрост і чалавек становіцца невыносным. У юнацтве падлеткі становяцца невыноснымі перад тым, як адысці ад бацькоў і пачаць самастойнае жыццё. Яны так даймаюць сваіх бацькоў, што тыя радыя таму, што яны сыдуць і пачнуць жыць асобна. Пры гэтым усе тонкія эмацыйныя сувязі рвуцца і з дзіцем ужо не балюча раставацца. Пяшчота вытанчаецца. Тое ж самае адбываецца і ў другім пераходным узросце – у старасці. Так прырода рыхтуе нас да апошняга развітання. Чым больш невыносны родны чалавек у апошнія гады жыцця, тым лягчэй развітанне. Застаецца толькі абавязак, а пяшчота знікае.
Калі падлетак хаміць і паводзіць сябе агрэсіўна, гэта прыкмета таго, што ён сталее, адлучаецца ад бацькоў, вучыцца прымаць самастойныя рашэнні. Так і праяўляецца сепарацыя.
Падлетак таксама праяўляе агрэсію, калі страшна, што яго не любяць, не разумеюць, што ён адзін у гэтым свеце. Калі ён не ведае іншага спосабу прыцягнуць увагу, калі не ўпэўнены ў сабе.
Таксама розныя і формы праявы агрэсіі (слоўная, фізічная...).
Як правільна рэагаваць на грубіянства падлетка?
Не спрабуйце ўвесь час кантраляваць падлетка — важна даць самастойнасць і паказаць, што ён таксама вартая асоба.
Павага — залог добрых адносін. Каб у вашых зносінах не ўзнікала праблем, падлетку, і ўсім чальцам сям’і неабходна ўсталяваць закон: не грубіяніць, не перабіваць, не лезці ў чужую гутарку. Гэта выконваць даволі проста, пры гэтым размаўляць стане лягчэй і прыемней. А яшчэ не давядзецца рабіць адзін аднаму заўвагі.
Таксама варта зазначыць: не параўноўвайце сваё дзіця з іншымі! Гэта вельмі непрыемна чуць, калі аказваецца, што нейкі іншы чалавек лепшы за цябе, ды яшчэ твае мама і тата гэта адзначаюць.
Чаму падлеткі прыніжаюць іншых? Прычынай дэвіянтных паводзін у падлеткаў часцей за ўсё з’яўляецца цяжкая жыццёвая сітуацыя ўнутры сям’і: хатняе насілле, жорсткасць у сям’і, і неабавязкова ў адносінах да самога дзіцяці. Пастаянны стрэс, магчыма, алкагалізм ці іншыя праблемы бацькоў прыводзяць да назапашвання негатыўнай энергіі. Дзіцяці няма куды падзець сваю лютасьць, і ён зрывае яе на больш слабых — на жывёл, малодшых братоў ці сясцёр, аднакласнікаў і гэтак далей.
Як зразумець, што ў падлетка праблемы з нярвовай сістэмай? Вось найбольш частыя сімптомы:
Каб умацаваць нервовую сістэму падлетка, неабходны паўнавартасны сон, своечасовае пераключэнне з аднаго віду дзейнасці на іншы, бо падлеткі хутка стамляюцца ад аднастайнай, манатоннай працы. Вельмі дапаможа спорт, рухомыя гульні на свежым паветры, выезды на прыроду. Важна аддаць перавагу больш актыўным заняткам, а не інтэрнэту і анлайн-гульням, якія пагаршаюць і эмацыйнае, і фізічнае здароўе. Але пры гэтым падлетку-фанату кампутарных забаў нельга забараняць іх абсалютна, бо гэта таксама стане нервуючым фактарам і толькі пагоршыць адносіны. Варта таксама прапанаваць падлетку прыёмы рэлаксацыі і самарэгуляцыі.
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА
Фота pexels.com
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?