Вы тут

Якія змены дэмакратычнага характару ўнеслі ў Выбарчы кодэкс


Якія змяненні дэмакратычнага характару ўнеслі ў Выбарчы кодэкс, расказаў начальнік упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Ігар Галубіцкі, паведамляе БелТА.


Фота: ctv.by

«Юрысты станоўча ацэньваюць змяненні ў выбарчае заканадаўства. Перш за ўсё было важна прывесці яго ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Акрамя таго, неабходна было ўлічыць правапрымяняльную практыку. У цэлым хочацца сказаць, што з’явіліся маштабныя змяненні дэмакратычнага характару», — сказаў Ігар Галубіцкі.

У якасці такіх зменаў ён прывёў правілы фарміравання фондаў. «Калі раней кандыдаты ў дэпутаты маглі фарміраваць фонды толькі пасля рэгістрацыі кандыдатамі, то цяпер яны могуць фарміраваць іх яшчэ да рэгістрацыі ў мэтах збору подпісаў. Гэта дадатковыя магчымасці, якія даюць магчымасць больш шырока праводзіць сваю кампанію», — дадаў ён.

Акрамя таго, зазначыў Ігар Галубіцкі, і самі фонды павялічыліся. «Калі раней гэта была 1 тыс. базавых велічынь, то цяпер 2 тыс. Гэта значыць памер фондаў павялічыўся ў два разы. Гэта таксама пазітыўнае змяненне», — лічыць ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.