Вы тут

Беларусы канкурэнцыі не баяцца


Гераіня тыдня. У сталіцы Катара горадзе Доха праходзіць чэмпіянат свету па водных відах, на якім, нягледзячы на нейтральны статус, беларускія спартсмены праяўляюць сябе досыць ярка. Сінхраністка Васіліна Хандошка заваявала бронзавы медаль у адвольнай праграме ў дысцыпліне «сола». Да гэтага яна заняла чацвёртае месца па выніках тэхнічнай праграмы.

Таксама на дыстанцыі 100 метраў брасам беларуска Аліна Змушко выйшла ў паўфінал спаборніцтваў. Сярод 54 дзяўчат яна паказала чацвёрты час — 1:06,77 сек, які на дзве секунды перавысіў алімпійскі нарматыў. Такім чынам, Аліна Змушко атрымала ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Парыж.


Перамога тыдня. Беларуская тэнісістка Алена Фалей стала пераможцай турніру ІTF у французскім Грэноблі з прызавым фондам $60 тыс. У фінале беларуска адолела ў трохсэтавым паядынку францужанку Манон Леанард — 6:1, 4:6, 6:4. Пасля гэтага поспеху 19-гадовая Алена Фалей узнялася адразу на 48 пазіцый у сусветным рэйтынгу і цяпер знаходзіцца на 201-м месцы.

Аб’ява тыдня. Беларусь і Узбекістан будуць дапамагаць адно аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў. Аб гэтым расказалі ў Міністэрстве спорту і турызму. Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Узбекістана ў Ташкенце бакі падпісалі некалькі дакументаў у спартыўнай і турыстычнай галінах. Так, заключана праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствамі спорту і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў сферы турызму на 2024–2025 гады. «У першую чаргу мы робім акцэнт на развіцці зімовых відаў спорту. У нас вельмі добра развіты біятлон, хакей, фрыстайл (мы традыцыйна адна з наймацнейшых зборных на еўрапейскім кантыненце). Таму ва ўзбекскага боку была просьба аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы спартсменаў менавіта ў гэтых відах спорту. У сваю чаргу мы зацікаўлены ў садзейнічанні па відах спорту, якія традыцыйна развіты ва Узбекістане: гэта бокс, таэквандо, адзінаборствы. Такая сумесная інтэграцыя, я думаю, прывядзе да яшчэ больш высокага выніку пры выступленнях на міжнароднай арэне», — сказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Турнір тыдня. На пляцоўцы сталічнай «Чыжоўка-Арэны» завяршыўся міжнародны турнір па хакеі «Кубак Будучыні» з удзелам найлепшых маладых гульцоў з Беларусі, Расіі і Казахстана. У мінулым годзе пераможцамі турніру сталі беларускія хакеісты. Сёлета яны абаранілі тытул. У вырашальным матчы беларусы сустрэліся з расійскай зборнай U-18. З вынікам 6:5 перамагла беларуская маладзёжка. Трэцяе месца на турніры-2024 заняла каманда Расіі-U17, якая абыграла маладзёжную зборную Казахстана з лікам 7:4.

Лічба тыдня. Пяць медалёў заваявалі беларусы на адкрытым чэмпіянаце Афрыкі па дзюдо, які завяршыўся ў Тунісе. На спаборніцтвах выступілі амаль 200 атлетаў з 35 краін, якія разыгралі 14 камплектаў узнагарод (па 7 у мужчын і жанчын). Уладальніцай «золата» ў вагавой катэгорыі да 63 кг стала Яна Макрэцкая. У мужчынскай частцы турніру да фіналаў у сваіх катэгорыях дайшлі трое беларусаў, але кожны з іх у выніку здавольваўся сярэбранай узнагародай. Конрад Шока стаў прызёрам у катэгорыі 66 кг, Руслан Галавачоў — у катэгорыі да 73 кг, Ягор Кухарэнка заваяваў серабро ў катэгорыі звыш 100 кг. Адзіны бронзавы медаль беларускай камандзе прынёс Аляксандр Сідорык (да 90 кг).

Гульня тыдня. У Мінску прайшоў Кубак дружбы па баскетболе сярод жаночых каманд. У першым матчы перамогу заваявалі спартсменкі нацыянальнай зборнай Беларусі — 73:70. Але ўжо ў другой гульні мацнейшымі аказаліся расійскія баскетбалісткі — матч скончыўся з вынікам 83:60.

Надзея тыдня. Беларускія каратысты выступілі на першынстве Еўропы па каратэ сярод кадэтаў (да 16 гадоў), юніёраў (да 18 гадоў) і моладзі (да 21 года). Нашу каманду прадстаўлялі 17 хлопцаў і 13 дзяўчат, дабрацца да медалёў удалося толькі двум атлетам: бронзавымі прызёрамі форуму сталі Яна Коннава (U18, да 59 кг) і Мікіта Сахвон (U21, да 84 кг).

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.