Вы тут

Працягласць хуткаснай чыгункі ў Кітаі дасягнула 45 тысяч кіламетраў


Па стане на канец мінулага года агульная працягласць эксплуатуемых у Кітаі высакахуткасных чыгунак (ВХЧ) дасягнула 45 тысяч кіламетраў. Аб гэтым паведамілі ў карпарацыі «Кітайская чыгунка» (КЧ), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных КЧ, эксплуатацыйная працягласць чыгуначнай сеткі Кітая дасягнула 159 тысяч кіламетраў. У мінулым годзе капіталаўкладанні ў асноўныя фонды чыгуначнага сектара краіны склалі 764,5 млрд. юаняў (прыкладна 107,7 млрд. долараў), што на 7,5 працэнта больш, чым годам раней. Летась у эксплуатацыю было ўведзена ў агульнай складанасці 3637 км новых чыгуначных шляхоў, у тым ліку 2776 км высакахуткасных ліній.

Дасягненні ў сферы будаўніцтва чыгуначнай інфраструктуры Кітая ў мінулым годзе ўключалі ў сябе завяршэнне будаўнічых работ і ўвод у эксплуатацыю 34 чыгуначных праектаў, увядзенне ў эксплуатацыю 102 вакзалаў, а таксама прасоўванне работ у рамках 112 чыгуначных праектаў, якія знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, паведамілі ў КЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.