13 лютага ў галоўным паштамце Мінска адбылася прэзентацыя паштовага праекта «35-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана», які складаецца з паштовага блока, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага штэмпеля. Гашэнне паштовага блока прайшло адначасова ў Мінску і ў горадзе Бярозы Брэсцкай вобласці.
Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел: міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, Благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі протаіерэй Георгій Шаўцоў.
— Памяць — гэта якасць чалавека, якая дазваляе не забываць аб значных падзеях. Не важна колькі гадоў прайшло з даты гэтых падзей — гісторыю трэба памятаць заўсёды. І мы гэта робім. Важна перадаваць гэтую памяць ад аднаго пакаленьня іншаму. Бо дзякуючы гэтаму, мы ствараем той базіс у дзяржаве, які дазваляе шанаваць усе традыцыі, — адзначыў Канстанцін Шульган. — Сёння ў нашым мерапрыемстве ўдзельнічаюць людзі, якія непасрэдна бралі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. І гістарычны факт вываду савецкіх войскаў з Афганістана, пра які важна памятаць, пачытаць яго ўдзельнікаў, клапаціцца аб тым, каб гэтая памяць жыла заўсёды.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.