14 лютага ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінулых у Афганістане.
Падчас літыі ў крыпце па загінуўшых у Афганістане воіны-інтэрнацыяналісты, сваякі загінулых у Афганістане воінаў памянулі сваіх родных, баявых сяброў.
Адбылася экскурсія па пастаяннай музейнай экспазіцыі «Музей памяці».
У Белай зале Храма да прысутных звярнуўся прадстаўнік Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Алексій Васін.
Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА» палкоўнік Уладзімір Шокаў уручыў узнагароды арганізацыі.
Мерапрыемства завяршыла канцэртная праграма з удзелам студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.