Вы тут

Мужчынская каманда Беларусі па біятлоне ўзяла бронзу Усерасійскай спартакіяды ў эстафеце


У Залатавусце завяршыліся спаборніцтвы па біятлоне ў рамках II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Спаборніцкую праграму турніру ў біятланістаў закрывала мужчынская эстафета. На старт дыстанцыі выйшлі прадстаўнікі 14 каманд, беларускую чацвёрку склалі Павел Бялько, Іван Тулацін, Дзмітрый Лазоўскі і Антон Смольскі. Бялько, які адкрываў гонку ў нашым квартэце, выдаў годны старт, перадаўшы эстафету пятым з пройгрышам лідару ў 30 секунд. Іван Тулацін адразу прыўзняў каманду на пазіцыю вышэй, але штрафны круг на стральбе са становішча стоячы пасунуў беларусаў на шосты радок, а адставанне ад тройкі вырасла на паўтары хвіліны.

Гераічнае ўзыходжанне адбылося ў другой палове гонкі. Дзмітрый Лазоўскі, які бег на трэцім этапе, скараціў адставанне нашых хлопцаў ад медальнай пазіцыі да 25 секунд, а далей у гульню ўступіў Антон Смольскі. Лідар мужчынскай каманды даўжэй, чым звычайна, затрымаўся на лежні, выкарыстаўшы два дадатковыя патроны, але стойку адпрацаваў ідэальна і пайшоў на трасу чацвёртым. На апошнім крузе беларус апярэдзіў саперніка з Масквы і ў выніку прынёс нашаму квартэту бронзу. Перамогу ў гонцы атрымала каманда Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, другімі сталі спартсмены Свярдлоўскай вобласці.

Напярэдадні наша жаночая каманда, за якую беглі Ганна Сола, Дар’я Кудаева, Дзінара Смольская і Ірына Лешчанка, таксама заняла ў эстафеце трэцяе месца. Выступленні біятланістаў падвялі рысу пад беларускім удзелам на спартакіядзе, усяго дэлегацыя нашай краіны заваявала на галоўным старце зімовага сезона 11 узнагарод (1-4-6).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.