Вы тут

Аб новаўвядзеннях у выкарыстанні касавага абсталявання з першых дзён ліпеня гэтага года


Сталічная падатковая інспекцыя нагадвае ўсім суб’ектам гаспадарання, што ўстаноўлены новыя патрабаванні да касавага абсталявання. Калі касавае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў цяперашні час, не можа быць дапрацавана да адпаведнасці новым патрабаванням, то суб’ектам гаспадарання неабходна набыць новую мадыфікацыю касавага апарата альбо новую мадэль праграмнай касы, якія адпавядаюць новым патрабаванням.


Фота: pexels.com

Пэўным плацельшчыкам падаткаў неабходна загадзя пачаць работу па абнаўленні касавага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў гандлёвых аб’ектах. «Асаблівую ўвагу на неабходнасць абнаўлення касавага абсталявання рэкамендую звярнуць суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, што падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі і ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі», — адзначыла намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску Вольга Тарасевіч.

Важна! Пералікі тавараў, якія падлягаюць вышэйзгаданай маркіроўцы, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 г. № 1030 «Аб таварах, якія падлягаюць маркіроўцы».

Так, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізоўваюць такія тавары, уводзіцца абавязак выкарыстоўваць касавыя апараты і праграмныя касы, якія забяспечваюць: дыферэнцыраваны ўлік даных аб рэалізацыі тавараў; счытванне кода маркіроўкі і ўнікальнай паслядоўнасці знакаў у машыначытальнай форме і перадачу інфармацыі пра іх у сістэму кантролю касавага абсталявання. На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах nalog. gov. by ў раздзеле «Інспекцыя МПЗ па горадзе Мінску» можна знайсці больш падрабязную інфармацыю.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.