Вы тут

«У самыя складаныя моманты краіна не выходзіла з-пад кантролю міліцыі»


У самыя складаныя моманты краіна ні на секунду не выходзіла з-пад кантролю міліцыі, адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды 107-й гадавіны з дня ўтварэння міліцыі і прафесійнага свята супрацоўнікаў праваахоўных органаў краіны, які прайшоў у Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў выбралі патрэбную і высакародную прафесію, звязаную з пытаннямі забеспячэння правапарадку, прафесію ўсіх тых, хто лічыць служэнне свайму народу часткай свайго жыцця. І свята — гэта даніна лепшым традыцыям, назапашаным за 107 гадоў нашай міліцыяй, у тым ліку за 33 гады як міліцыі суверэннай дзяржавы. За ўвесь час існавання нашай краіны ў самыя рэзкія, складаныя моманты яна ні на секунду не выходзіла з-пад кантролю міліцыі і становішча заставалася стабільнай і кіраванай. Яркі і свежы прыклад у пацверджанне таму — Адзіны дзень галасавання, які нядаўна прайшоў у спакойнай, стабільнай, дружалюбнай атмасферы. І гэта паспяховая здача чарговага экзамену на сталасць, вернасць абавязку», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар таксама заявіў, што Дзень міліцыі ў Беларусі стаў усенародным, і гэта, на яго думку, з’яўляецца дэманстрацыяй стаўлення да людзей у пагонах, бо пытанні бяспекі і спакою хвалююць сёння большасць грамадзян.

«У цяперашніх умовах кіраўніцтвам краіны і МУС робіцца шмат што ў пытаннях удасканалення і развіцця структур Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак сапраўдным здабыткам заўсёды былі, ёсць і будуць людзі, патрыёты і прафесіяналы свайго абавязку. Таму сёння трэба сказаць словы падзякі і радавому, і міністру, якія робяць усё, каб у нашай краіне быў спакой. Высокая грамадзянская пазіцыя, вернасць прысязе, служэнне Айчыне, адказнасць за бяспеку краіны — вось, што характарызуе сапраўднага міліцыянера», — расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржаўны сакратар падкрэсліў заслугі ветэранаў-праваахоўнікаў, хто будаваў і ўдасканальваў структуру МУС, быў прыкладам служэння Айчыне, хто і сёння застаецца ў страі і перадае вопыт маладому пакаленню.

«У святочны дзень нельга не сказаць дзякуй людзям, якія забяспечваюць надзейны тыл, — маці, жонкам, мужам. Апошнім таму, што сярод міліцыянераў шмат цудоўных жанчын у пагонах, таксама прафесіяналаў сваёй справы. Супрацоўнікі міліцыі павінны ведаць, што беларускі народ верыць і спадзяецца на іх», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.