Вы тут

Выстава «100 гадоў камсамолу Заходняй Беларусі» адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь


Выставачны праект «100 гадоў камсамолу Заходняй Беларусі» адкрыўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Па словах дырэктара музея Аляксандра Храмога, выстава, прысвечаная камсамолу Заходняй Беларусі, праходзіць тут упершыню.


— Натхненнем нам паслужыў фільм «На іншым беразе», які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Беларусі. Таксама ідэйным натхняльнікам праекта быў калекцыянер, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў, які шмат сваіх асабістых рэчаў, экспанатаў даў для гэтай выставы, — адзначыў Аляксандр Храмой. — Ну і, зразумела, наш музей не мог абыйсці бокам 100-гадовы юбілей утварэння Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі, дату, калі ў 1924 годзе ў Вільні адбылося заснаванне гэтай арганізацыі ў складзе Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Таксама ён дадаў, што пасля плануюцца выставачныя праекты па ўсёй тэрыторыі краіны. Акрамя таго, ужо на Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы будзе прэзентаваны віртуальны праект для загранустаноў Рэспублікі Беларусь, створаны сумесна з Міністэрствам замежных спраў.

— Для нас вельмі важна, каб пазіцыя нашай дзяржавы, наша гістарычная праўда была вядомая ва ўсім свеце для таго, каб грамадзяне тых краін, дзе знаходзіцца прадстаўніцтва Беларусі, мелі альтэрнатыўны пункт гледжання і ведалі нашу пазіцыю, — падсумаваў Аляксандр Храмой.

Варта адзначыць, што гэтая выстава ўваходзіць у цыкл «Адзіная Беларусь», на які Нацыянальны гістарычны музей атрымаў грант Прэзідэнта. Сама ж экспазіцыя з’явілася ў прыватнасці дзякуючы загадчыцы сектара фатаграфічных даследаванняў Святлане Харужык, якая правяла вельмі вялікую працу па адборы, даследаванні і размяшчэнні матэрыялаў.

На часовай экспазіцыі можна ўбачыць шмат цікавостак, напрыклад, друкарскае абсталяванне, фатаграфіі, выпускі газет, а таксама асабістыя рэчы Сяргея Прытыцкага.

Сярод усіх экспанатаў калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў вылучыў штандар, перададзены камсамольцамі Савецкай Беларусі Цэнтральнаму камітэту Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі.

— Гэта вельмі рэдкі экспанат, напэўна, ён існуе наогул у адзіным экзэмпляры, — адзначыў ён. — Гэты штандар быў у падполлі, потым перажыў Вялікую Айчынную вайну і захаваўся аж да нашых дзён. Дарэчы, яго спецыяльна не рэстаўравалі, таму ён дайшоў да нас у сваім сапраўдным выглядзе.

Працаваць часовая экспазіцыя будзе да канца красавіка, пасля чаго адправіцца ў падарожжа па ўсёй Беларусі.


Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.