Вы тут

Як прайшоў гранд-фінал 13-га сезона «100 ідэй для Беларусі»


Гранд-фінал 13-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» прайшоў у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.


Вялікая экспазіцыя са 171 аўтарскім праектам, яркія эмоцыі і атмасфера свята навукі і творчасці. Менавіта такія адчуванні ўзнікаюць, калі дакранаешся да гэтага праекту.

— «100 ідэй для Беларусі» — гэта ўжо візітная картка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ён рэалізуецца сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміяй навук. — адзначыла кіраўнік праекта, афіцыйны прадстаўнік ЦК БРСМ Кацярына Лакісава, — Сёлета мы завяршаем ужо 13-ы сезон, за гэтыя гады больш за 3,5 тыс. праектаў былі рэалізаваны і ўкаранёны ў рэальны сектар эканомікі.Гэта вялікая лічба, якой мы ганарымся.За кожным праектам стаіць ідэя маладога чалавека, які не пабаяўся прэзентаваць сваю працу, быў заўважаны і галоўнае — давёў справу да канца і прынёс карысць роднай Беларусі.

Паводле яе слоў, будуць вызначаны пераможцы 30 пераможцаў у 10 намінацыях у трох узроставых катэгорыях.

— Гэта навацыя, раней у нас былі дзве ўзроставыя катэгорыі. У гэтым годзе мы ацэньваем асобна навучэнцаў школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў і курсантаў, а таксама працуючую моладзь і маладых вучоных. Такім чынам мы дабіліся максімальна вялікай колькасці пераможцаў за ўсю гісторыю праекта. — растлумачыла Кацярына Лакісава, — Ацэньваем у 10 намінацыях, якія адпавядаюць асноўным прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі. Таксама ёсць дзве спецыяльныя намінацыі: «Лепшая бізнес-ідэя» і «Грамадства і сацыяльная сфера».

Акрамя таго, у гэтым годзе павялічылася колькасць крытэрыяў ацэнкі праекта ў адпаведнасці з запытамі міністэрстваў, ведамстваў, арганізацый і прадпрыемстваў на канкрэтныя інавацыйныя распрацоўкі.

Па выніках конкурсу пераможцы, акрамя падарункаў ад партнёраў праекта, змогуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.