Вы тут

Завяршыла работу дзясятая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання


Адразу пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы парламентарыямі ў другім чытанні былі разгледжаны два законапраекты — «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь». 


Вынікі работы дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання падвёў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. «Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з парламентарыямі даў высокую ацэнку нашай з вамі рабоце, — адзначыў ён. — Нягледзячы на няпростыя ўнутраныя і знешнія ўмовы, дэпутацкаму корпусу, усім органам дзяржаўнай улады ў цесным узаемадзеянні з патрыятычна настроенымі сіламі беларускага грамадства ўдалося адстаяць суверэнітэт дзяржавы, адзінства народа, мір і стабільнасць. Больш за тое, дзякуючы палітычнай волі кіраўніка дзяржавы і разгорнутаму ў краіне шырокаму грамадскаму дыялогу Беларусь выйшла на новы этап развіцця. У яго аснове ляжыць паслядоўная рэалізацыя фундаментальных прынцыпаў народаўладдзя, сацыяльнай справядлівасці і патрыятызму». 

Прадуктыўны заканатворчы перыяд

Менавіта ў такім ключы была пабудавана дзейнасць дэпутацкага корпуса ў перыяд дзесятай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Па словах спікера ніжняй палаты парламента, яна была вельмі прадуктыўнай, перш за ўсё ў плане заканатворчасці. «Пастаўлена кропка ў маштабнай і адказнай рабоце па прывядзенні дзейнага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі абноўленага Асноўнага Закона, — канкрэтызаваў ён. — Своечасова прыняты пакет бюджэтна-падатковых законапраектаў на 2024 год. Пры гэтым, нягледзячы на спробы знешняга эканамічнага ўдушэння Беларусі, захавана сацыяльная накіраванасць галоўнага фінансавага дакумента нашай краіны».
Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, самая сур’ёзная ўвага была ўдзелена пытанням нацыянальнай бяспекі. Рашэнні былі накіраваны на ўдасканаленне работы органаў пракуратуры, Следчага камітэта, узмацненне барацьбы з тэрарызмам, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетніх, умацаванне грамадзянскага і канфесіянальнага міру. Развіццю дзелавой актыўнасці Беларусі паслужаць новы Кодэкс грамадзянскага судаводства, карэкціроўка законаў па пытаннях прадпрымальніцкай, інвестыцыйнай і страхавой дзейнасці, ліцэнзавання, дзяржаўных закупак, адміністрацыйных працэдур. 

«Урэгуляваны шырокі спектр пытанняў у галіне сацыяльнай палітыкі, — дадаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Змяненні закранулі сферы аховы здароўя, сацыяльнай абароны, занятасці насельніцтва, дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, эксплуатацыі жыллёвага фонду. Завершана работа над праектам Закона "Аб адказным абыходжанні з жывёламі". Яшчэ адным значным вынікам сесіі стала ратыфікацыя неабходных дакументаў для атрымання Рэспублікай Беларусь статусу дзяржавы — члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

У цэлым, як падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка, у заканадаўчым плане даручэнне кіраўніка дзяржавы выканана — у парламенцкім партфелі застаецца мінімум законапраектаў. «Такім чынам, створаны ўсе ўмовы, каб новы склад Палаты прадстаўнікоў спакойна ўвайшоў у курс справы», — звярнуў ён увагу.

Пра міжнароднае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з выбаршчыкамі 

Падчас дзясятай сесіі дэпутаты не збаўлялі тэмп міжнароднай дзейнасці. «Мы выйшлі на новы ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння з Кітаем, падпісаўшы Пагадненне аб стварэнні Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі, — удакладніў спікер. — Дагаворная база Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь папоўнілася пагадненнямі аб супрацоўніцтве з парламентамі Кубы і Кыргызстана. У інтарэсах умацавання дружалюбных адносін па запрашэнні беларускага Парламента нашу краіну з візітамі наведалі парламенцкія дэлегацыі Кыргызстана і Нікарагуа. Адбыліся міжнародныя сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана, прэм’ер-міністрам і старшынёй парламента Кубы, міністрам замежных спраў Венесуэлы. Праведзены анлайн-перамовы з калегамі з Азербайджана, Венесуэлы, В’етнама, Казахстана, Кітая, Калумбіі».

Актыўна развівалася супрацоўніцтва з інтэграцыйнымі структурамі постсавецкай прасторы, перш за ўсё па лініі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД. «Гэта дазваляе ўмацоўваць абараназдольнасць Беларусі, наладжваць цесныя кааперацыйныя сувязі, ствараць умовы для бесперабойнай, эфектыўнай дзейнасці айчынных вытворцаў, — перакананы Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — А адпаведна, для падтрымання годнага ўзроўню жыцця нашых грамадзян».

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на тое, што сур’ёзная работа ў перыяд сесіі праведзена дэпутатамі і ў выбарчых акругах. Найперш гэта тычыцца ўдзелу ў падрыхтоўцы выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Дэпутаты сустракаліся з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам па месцы жыхарства, тлумачылі нормы выбарчага заканадаўства і асаблівасці правядзення адзінага дня галасавання. 

«Гэта адыграла сваю ролю ў тым, што на выбарчых участках была забяспечана высокая яўка, а сама электаральная кампанія прайшла спакойна, празрыста і арганізавана, — заўважыў спікер. —Выснова міжнародных наглядальнікаў ад ПА АДКБ і МПА СНД была адназначная: выбары ў нашай краіне праведзены дэмакратычна, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і патрабаваннямі міжнародных выбарчых стандартаў».

У завяршэнні Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ўсе задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы перад цяперашнім складам дэпутацкага корпуса, выкананы. Ён выказаў удзячнасць парламентарыям, а таксама супрацоўнікам сакратарыяту за сумесную работу, прафесіяналізм і мужную грамадзянскую пазіцыю, за тое, што гонар краіны і інтарэсы народа яны заўсёды ставілі вышэй за ўласны дабрабыт. Віншуючы калег з выбраннем у састаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, спікер выказаў упэўненасць, што яны складуць ядро абноўленага дэпутацкага калектыву і працягнуць яго традыцыі.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.