Вы тут

Новы туркменскі след пракладвае «ЛіМ»


«Дыпламатыя перакладу» — традыцыйны праект на старонках газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратура і мастацтва». Вось і новы яго выпуск — у нумары штотыднёвіка за 22 сакавіка. 


Фота: tdh.gov.tm

Вершы Вялікага Фрагі — Махтумкулі пераўвасобіў на беларускую мову вопытны перакладчык паэт Віктар Шніп. Дзякуючы яго творчым намаганням чытач мае магчымасць адкрыць са старонак «ЛіМа» такія творы, як «Не адракайся», «Зробяцца пяском», «Апомніся, сэрца!» («Апомніся, сэрца! Наўкол паглядзі!/ Хвалюешся ты, закіпаеш ізноў./ Гарачых такіх паспрабуй жа знайдзі./ Гаворыш ты смела для ўсіх пра любоў...») Нагадаем, што 2024-ы Міжнароднай арганізацыяй цюркскай культуры (ЦЮРКСОЙ) абвешчаны Годам Махтумкулі. Па ўсім свеце праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню Вялікага Фрагі, першаадкрывальнікам якога, дарэчы, у значнай ступені можна назваць нашага суродзіча — дыпламата і асветніка, пісьменніка Аляксандра Ходзьку. Ён ці не першы запісаў вершы Махтумкулі ў час сваіх вандровак па Каракумскім краі. 

А вершы Набаткулі Рэджэпава («Мой Туркменістан»), Даўлетгелдзі Анамурадава («Беларускі сшытак»), Курбаназара Эзізава («Балада пра песню») пераклаў Рагнед Малахоўскі, які ўсё часцей і часцей звяртаецца да працы над перакладамі туркменскай паэзіі. У выпуску змешчаны і верш Агулджэмал Чарыевай «Пяро» у перакладзе Генадзя Аўласенкі. 

Таксама дзве газетныя старонкі «ЛіМ» аддаў публікацыі ўрыўка з рамана туркменскага празаіка Джумагельды Мулкіева «Джума». У цэнтры аповяду — лёс хлопчыка, які вырас сярод... сярод ваўкоў... Джума Мулкіеў — аўтар, чые творы не аднойчы друкаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках альманаха перакладаў «Далягляды». Туркменскі пісьменнік выступае і перакладчыкам твораў беларускіх паэтаў і празаікаў на туркменскую мову — з апошніх яго здзяйсненняў: пераўвасабленні вершаў Алеся Бадака, Віктара Шніпа. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.