Вы тут

Міцкевіч расказаў, як фарміруецца склад УНС


Начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч расказаў, як фарміруецца склад Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Усё прадугледжана Канстытуцыяй і законам. Склад УНС фарміруецца ў строгай адпаведнасці з тым, як усё рэгламентавана законам. Прадугледжана, што ўрад, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі ў поўным складзе ўваходзяць у склад Усебеларускага народнага сходу, таксама як і старшыні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і раённых гарадскіх выканаўчых камітэтаў, — расказаў Валерый Міцкевіч. — Далей гэта прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія будуць выбраны абласнымі Саветамі дэпутатаў дэлегатамі на Усебеларускі народны сход. Ад кожнага рэгіёну ўстаноўлена прадстаўніцтва. Мінскі гарадскі савет уваходзіць у поўным складзе. Акрамя таго, у склад УНС увойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Гэта непасрэдна дэлегаты ад грамадскіх арганізацый з колькасцю больш як 100 тыс. чалавек. Цяпер якраз ідзе працэс вылучэння, выбрання. Структура такая, яна дакладна прапісана ў законе», — адзначыў начальнік сакратарыята.

Валерый Міцкевіч удакладніў: у склад УНС увойдуць людзі самых розных узростаў і прафесій. «У любым грамадскім аб’яднанні: у прафсаюзах, Саюзе жанчын, грамадскім аб’яднанні ветэранаў прадстаўлены людзі, як мы гаворым ад малога да вялікага і любой прафесіі: ад рабочага да менеджэра. У тым ліку і людзі, якія ўжо не працуюць, знаходзяцца на заслужаным адпачынку, — дапоўніў ён. — Якраз такі баланс у складзе Усебеларускага народнага сходу дасць магчымасць стабілізаваць пры неабходнасці сітуацыю і прымаць узважаныя, адказныя рашэнні».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.