Вы тут

Прэм’ера спектакля «Горкі хлеб» адбудзецца ў маі ў тэатры імя М. Горкага


Прэм’ерныя паказы спектакля «Горкі хлеб» адбудуцца 4 і 7 мая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік тэатра Сяргей Кавальчык, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Мы ўзялі дакументальныя гісторыі і робім на іх аснове трагедыю пра тых людзей, якія перажылі акупацыю. Мне здаецца, гэты матэрыял вельмі моцны эмацыйна. Ён накіраваны не столькі на стварэнне відовішча, колькі на вывучэнне чалавека, яго лёсу і месца ў гэтым свеце ў перыяд найцяжэйшых выпрабаванняў», — падкрэсліў Сяргей Кавальчык.

Паводле яго слоў, спектакль распавядае, як людзі, знаходзячыся ва ўзросце 3-7 гадоў, перажылі акупацыю, прыніжэнні, пазбаўлення і мукі, але ў далейшым здолелі захаваць у сабе чалавека. І гэтая тэма вельмі важная, бо захаваць у сабе чалавека — самая галоўная задача, якую ў тым ліку дапамагае вырашаць культура.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.