Вы тут

Мінсувязі вызначыла парадак работы камісіі па ацэнцы эфектыўнасці праектаў лічбавага развіцця


Вызначаны парадак дзейнасці камісіі па ацэнцы эфектыўнасці рэалізацыі пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця. Пра гэта паведамляе  Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 23 лютага 2024 года нумар 4 зацверджана палажэнне аб камісіі па ацэнцы эфектыўнасці рэалізацыі пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця.

Камісія ацэньвае эфектыўнасць рэалізацыі пілотных праектаў на падставе падрыхтаваных РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» інфармацыі і прапаноў. У яе ўключаецца не менш за дзевяць чалавек. Персанальны склад, а таксама сакратар камісіі па кожным «пілоце» вызначае Цэнтр лічбавага развіцця. Палажэннем устаноўлены ў тым ліку парадак фарміравання камісіі, правы і абавязкі яе членаў, парадак правядзення пасяджэнняў, прыняцця рашэнняў, афармлення пратаколаў.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 29 лістапада 2023 года нумар 381 «Аб лічбавым развіцці». Згодна з палажэннем аб парадку рэалізацыі і фінансавання пілотных праектаў эфектыўнасць ацэньваецца па наступных крытэрыях: актуальнасць тэхналогій; ступень і якасць выканання патрабаванняў заказчыка; узровень дасягнення заяўленых вынікаў, паказчыкаў і крытэрыяў; паспяховасць тэсціравання пілотнага праекта і гатоўнасць выніку да маштабавання; колькасны выраз атрыманага сацыяльна-эканамічнага эфекту; выдаткі на маштабаванне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.