Вы здесь

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2017 года


Спецыяльная прэмія «Атлетыка» ўручаецца традыцыйна ў канцы сезона, ёю адзначаюцца атлеты і трэнеры, якія дамагліся найвышэйшага выніку.


«Медалі, якія беларускія атлеты заваявалі ў 2017-м, — залог будучыні нашага віду спорту. Усе праекты, якія праводзіла федэрацыя, прайшлі паспяхова. Летась у каралевы спорту былі не толькі паражэнні, але і нямала перамог, якія дазволяць дамагчыся больш значных вынікаў у будучыні», — адзначыў старшыня федэрацыі Вадзім Дзевятоўскі.

Па выніках мінулага года найлепшымі лёгкаатлетамі краіны прызнаныя Аліна Талай (на фота) (бег на 60 і 100 м з бар'ерамі) і кідальнік молата Павел Барэйша.

Найлепшым мужчынскім трэнерам стаў Сяргей Афанасьеў, найлепшым жаночым трэнерам — Валерый Аксянчук.

Сярод моладзі перамогу святкавалі Дзмітрый Набокаў (скачкі ў вышыню, чэмпіён Еўропы сярод моладзі) і Эльвіра Герман (бег з бар'ерамі, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі, сярэбраны прызёр Сусветнай універсіяды).

Найлепшымі лёгкаатлетамі ў катэгорыі «юніёры» сталі Максім Недасекаў: (скачкі ў вышыню, чэмпіён Еўропы сярод юніёраў) і Віялета Скварцова (трайны скачок, чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў, рэкардсменка Беларусі ў сваёй узроставай катэгорыі), якая таксама была ўдастоена намінацыі «Учынак года» за патрыятызм і павагу да дзяржаўнай сімволікі.

Федэрацыя лёгкай атлетыкі таксама заснавала спецыяльныя намінацыі:

«Прарыў года» — Павел Селівёрстаў (скачкі ў вышыню, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях).

«Характар года» — Крысціна Ціманоўская (сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі на дыстанцыі 100 м. 4-е месца чэмпіянату Еўропы сярод моладзі на дыстанцыі 200 м).

«Каманда года» — жаночая зборная, якая заваявала Кубак Еўропы ў бегу на 10 000 м (Вольга Мазуронак, Святлана Кудзеліч, Анастасія Іванова, Ніна Савіна, Людміла Ляховіч).

Адзначым, што акрамя статуэтак пераможцы атрымалі грашовыя сертыфікаты.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Название в газете: «Атлетыка» — узнагарода для самых лепшых

Выбор редакции

Экономика

В сельском хозяйстве надо кардинально менять повышение квалификации

В сельском хозяйстве надо кардинально менять повышение квалификации

«МС» побеседовало с известным в Беларуси ученым-аграрием.  

Общество

«Студентов нужно задействовать в кухне по «приготовлению» знаний»

«Студентов нужно задействовать в кухне по «приготовлению» знаний»

Ректор БГУ про нешаблонное мышление, эвристическое обучение и отказ от монолога.  

Общество

Как превратить обычный урок белорусской литературы в творческую мастерскую?

Как превратить обычный урок белорусской литературы в творческую мастерскую?

Учителя уверены: будут ли ученики читать, во многом зависит от них самих.