Вы здесь

Сёлета Кубак Федэрацыі разыграюць 57-ы раз


Жаночыя зборныя Беларусі і Германіі сустрэнуцца 9—10 лютага ў рамках І раўнда Сусветнай групы Кубка Федэрацыі 2019 года, каб паспрачацца за пуцёўку ў паўфінал прэстыжнага сусветнага першынства. Каманды згуляюць у нямецкім Браўншвайгу.


Капітан зборнай Беларусі Таццяна Пучак выклікала на матч з немкамі самых моцных і вопытных тэнісістак. У адпаведнасці з рэйтынгам роля лідара беларускай каманды дасталася 9-й ракетцы свету Арыне Сабаленцы. Акрамя яе ў склад трапілі Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава. Таксама прыемна, што ў шэрагі зборнай вярнулася Вікторыя Азаранка, якая не прымала ўдзел у матчах Кубка Федэрацыі з красавіка 2016 года.

Капітан зборнай Германіі Енс Гёрлах уключыў у склад матча супраць беларусак Андрэа Петкавіч, Мона Бартэль, Лауру Зігемунд, Таццяну Марыя і Ганну-Лену Гронефельд. «У нас вельмі дасведчаная і збалансаваная каманда, якой можна даверыць многае», — сказаў капітан зборнай Германіі.

Адзначым, што нямецкія тэнісісткі ўдзельнічаюць у Кубку Федэрацыі з 1963 года, за 57 гадоў яны двойчы ўздымалі над галавой галоўны трафей, стаўшы чэмпіёнкамі ў 1987 і 1992 гадах. У сезоне 2018 года зборная Германіі ў І раўндзе Сусветнай групы на хардзе мінскай «Чыжоўка-Арэны» абыграла Беларусь з лікам 3:2, але ў паўфінале саступіла будучым пераможцам турніру камандзе Чэхіі — 1:4.

Зараз зборная Беларусі займае 3-е месца ў рэйтынгу Кубка Федэрацыі, немкі размясціліся на 5-м радку. Гэта будзе другая сустрэча дзвюх камандаў у рамках сусветнага першынства.

Дар'я Лабажэвіч

Название в газете: Новы сезон — новыя чаканні

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.