Top.Mail.Ru

Яўген Пуставой

Краіна якасці
0

Краіна якасці

Аўтар: Яўген Пуставой
28.01.2026
Ёсць некалькі ўзроўняў успрымання рашэнняў Першага: відавочныя, але яшчэ і глыбінныя, якія праяўляюцца не адразу. Вось і вяртанне з небыцця Знака якасці стала насамрэч гістарычным момантам — павагі да сябе, да сваёй прадукцыі, да сваёй краіны. У нашай прадукцыі закладзены не звышпрыбытак для багачоў, а натуральныя і якасныя інгрэдыенты — надзейная абарона ад незаўсёды сумленнай канкурэнцыі.
Тэст на людскасць
0

Тэст на людскасць

Аўтар: Яўген Пуставой
14.01.2026
Нашым продкам не хапала ні волі, ні долі, нават хлеба — было такое. Цяпер мы маем усё, не тое што некаторыя нашы суседзі. Кайданы іншаземнага прыгнёту з грукатам скінулі, мы самі ўладары сваёй зямлі і лёсу. На Беларусі мір і бяспека.
Вынікі палітычнага года
0

Вынікі палітычнага года

Аўтар: Яўген Пуставой
30.12.2025

Гэты год заканчваецца, як і пачаўся, — на высокай мажорнай палітычнай ноце. Спачатку — выбары Прэзідэнта, напрыканцы — Усебеларускі народны сход. Выбары сталі пачаткам новага электаральна-палітычнага цыкла ў краіне. На ўчасткі мы пайшлі гэтак жа кансалідавана, як і да гэтага ўдзельнічалі ў канстытуцыйным рэферэндуме. Дарэчы, мяняць Канстытуцыю, раячыся з народам, — прыкмета найвышэйшай дэмакратыі.

На ўвесь свет
0

На ўвесь свет

Аўтар: Яўген Пуставой
23.12.2025

Лічбы, візуалізацыя, дэталі, ключавыя моманты УНС — гэта шлях да незалежнасці, бяспекі, дабрабыту. Шлях развіцця. Прычым, вырашаючы базавыя запатрабаванні, мы ставім для сябе новыя складаныя, але дасягальныя мэты. 

Стратэгічная планёрка дзяржаўнага маштабу
0

Стратэгічная планёрка дзяржаўнага маштабу

Аўтар: Яўген Пуставой
17.12.2025

Супярэчнасці ёсць у любой краіне. Жыццяздольнасць дзяржавы залежыць ад механізмаў вырашэння гэтых супярэчнасцяў. У нас такі механізм ёсць — Усебеларускі народны сход. 

Задача на перспектыву
0

Задача на перспектыву

Аўтар: Яўген Пуставой
10.12.2025
Вялікая камандзіроўка Прэзідэнта па дзяржавах глабальнага Поўдня адлюстравала шмат чаго, а яшчэ і дзейсную эканамічную мадэль Беларусі. Мы можам прапанаваць цікавыя праекты і знакавыя кампетэнцыі розным краінам у розных частках свету. Рахунак развіцця Беларусі на нашу карысць, гэта вельмі важкая акалічнасць.
З адкрытай душой
0

З адкрытай душой

Аўтар: Яўген Пуставой
03.12.2025

У распіяраным прыкормленымі заходнімі медыя трэндзе мерытакратыя — сацыяльная няроўнасць, падзел на эліту і кіруемыя масы. 

«Навука — палкаводзец, а практыка — салдаты»
0

«Навука — палкаводзец, а практыка — салдаты»

Аўтар: Яўген Пуставой
26.11.2025

Беларусы — нацыя Жарэса Алфёрава, Міхаіла Высоцкага. У найцяжэйшыя гады пасляваеннай разрухі, калі краіна выбіралася з папялішчаў і зямлянак, навукоўцы самааддана змагаліся на «фронце навукі». Менавіта тады нараджаліся нашы прарыўныя кампетэнцыі, сярод якіх фізіка лазераў і адкрыцці ў матэрыялазнаўстве. А потым самі ж навукоўцы панізілі свой грамадскі статус. Падняць навуку з амаль што маргінальнага стану ўдалося дзякуючы жорсткай пазіцыі Першага.


Самы мірны атам
0

Самы мірны атам

Аўтар: Яўген Пуставой
19.11.2025

Ёсць мэйнстрым, незразумелыя паводзіны па знешняй замове. А ёсць інтарэсы дзяржавы. Давайце параўноўваць. Беларусь, Літва, Украіна — некалі пярэдні край савецкай цывілізацыі. Украіне дасталіся важкая прамысловая спадчына, багатыя землі і выхад да мора. Развітая прамысловасць і выхад да мора дастаўся і Літве. Гэта калісьці была вітрына Краіны Саветаў, а цяпер — задворкі ЕС. Нацыяналізм саслужыў злы жарт з гэтымі краінамі. Ідэя першынства нацыі ў руках вопытных заморскіх аферыстаў ператварылася ў інструмент знішчэння свайго ж суверэнітэту — ад палітычнага да культурнага.

Масты нашай дзяржаўнасці
0

Масты нашай дзяржаўнасці

Аўтар: Яўген Пуставой
17.11.2025
Уяўляеце, як прыгожа выглядае такі пейзаж: туман над Прыпяццю павольна адступае, адпускаючы са свайго палону схаванае хараство гэтых маляўнічых мясцін. Дарэчы, позняя восень — час вынікаў і планаў на наступныя вёсны. Туман рассейваецца, набывае канкрэтныя абрысы самы выразны і абгрунтаваны сімвал нашага развіцця — гэта разгарнуў свае магутныя плечы адноўлены мост праз Прыпяць.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю