Яўген Пуставой
«Навука — палкаводзец, а практыка — салдаты»
Беларусы — нацыя Жарэса Алфёрава, Міхаіла Высоцкага. У найцяжэйшыя гады пасляваеннай разрухі, калі краіна выбіралася з папялішчаў і зямлянак, навукоўцы самааддана змагаліся на «фронце навукі». Менавіта тады нараджаліся нашы прарыўныя кампетэнцыі, сярод якіх фізіка лазераў і адкрыцці ў матэрыялазнаўстве. А потым самі ж навукоўцы панізілі свой грамадскі статус. Падняць навуку з амаль што маргінальнага стану ўдалося дзякуючы жорсткай пазіцыі Першага.
Самы мірны атам
Ёсць мэйнстрым, незразумелыя паводзіны па знешняй замове. А ёсць інтарэсы дзяржавы. Давайце параўноўваць. Беларусь, Літва, Украіна — некалі пярэдні край савецкай цывілізацыі. Украіне дасталіся важкая прамысловая спадчына, багатыя землі і выхад да мора. Развітая прамысловасць і выхад да мора дастаўся і Літве. Гэта калісьці была вітрына Краіны Саветаў, а цяпер — задворкі ЕС. Нацыяналізм саслужыў злы жарт з гэтымі краінамі. Ідэя першынства нацыі ў руках вопытных заморскіх аферыстаў ператварылася ў інструмент знішчэння свайго ж суверэнітэту — ад палітычнага да культурнага.
Масты нашай дзяржаўнасці
Час дзейнічаць
Розных там цмокаў хапала не толькі ў беларускай міфалогіі, але ў рэчаіснасці за шматвяковую і шматпакутную гісторыю Беларусі. І ці змаглі б застацца і захаваць зямлю продкаў, калі б сядзелі, склаўшы рукі? Вядома, не.
Усе мы з вёскі
У Беларусі — водар хлеба! Гэта проста, але не прымітыўна, гэта прыземлена, але пра вышыню, гэта пра веліч, але не пра фанабэрыстасць. Гэта пра паэзію любові да працы і да роднай зямлі. Гэта яскравае адлюстраванне нашай мадэлі развіцця. Што можа быць больш гарманічна і праўдзіва, чым вырошчваць хлеб на роднай зямлі. Мы не прыватызавалі, не «разбазарылі» родныя абшары, не адвярнуліся ад заўсёднай беларускай мары — быць гаспадарамі на роднай ніве. Гэта падмурак нашай сілы і патэнцыял развіцця. Не за кошт багатых нетраў, не за кошт рабавання іншых краін. Наша аснова — не маніпуляванне ідэямі і запалохванне ваенным арсеналам. Наша аснова — зямля.
Аснова дабрабыту
Палітычная палеміка, высокія словы аб гуманізме, павучальны тон прадстаўнікоў «высакамерных цывілізацый» — сціхае ўсё, калі трапляеш у «клас пад адкрытым небам», што размешчаны на Гомельшчыне. Тут замест утульных партаў — каменныя і халодныя. Тут стыне кроў і шчыміць сэрца, бо менавіта тут, у Чырвоным Беразе, заморскія цмокі адбіралі кроў у нашых дзяцей. Да апошняй кроплі. Зрэшты, колькі такіх «класаў» раскідана па ўсім свеце. Месцаў, дзе адны народы і дзяржавы «абагачаліся» за кошт іншых. Беларусаў у гэтым не папракнеш. Ніколі. Карміліся, кормімся і карміцца будзем са сваёй збажыны.
Гаспадары на сваёй зямлі
Толькі наперад
Беларусь — краіна з душой. Мы павіны захаваць гэты непаўторны «вайб» нашай дзяржавы. А каб захаваць саму краіну, варта няспынна працаваць над умацаваннем эканомікі. І мы гэта робім. Можа, без лішняга піяру, але ствараем новыя кампетэнцыі, назапашваем веды і не разбураем падмуркі створанага да нас. Такі класічны падыход да развіцця эканомікі, кажуць, старамодны, але дзейсны. Абышлося без сацыяльных эксперыментаў і грамадскага размежавання.
Рэлігія згоды
Ва ўсе званы. Менавіта так Жыровіцкая абіцель сустракала кіраўніка дзяржавы. Напярэдадні важнага і першага ў царкоўным годзе праваслаўнага свята Раства Багародзіцы Аляксандр Лукашэнка наведаў манастыр, цэнтрам якога — не толькі архітэктурным — з’яўляецца сабор, асвечаны ў гонар Маці Божай.
Залатая формула справядлівасці
Калектыўны Захад падзяляе, нацкоўвае, разбэшчвае нацыі і дзяржавы і сам паступова вымірае. На глабальным Поўдні — усплёск нараджальнасці. Цяпер існуе нават асаблівае паняцце — «жывыя народы». Гэта этнасы, якія захоўваюць свае культурныя традыцыі і мовы, манеру жыцця.