Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №51 (30690) от 17.03.2026

Пачала работу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Пачала работу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Аўтар: Ларыса Цімошык
17.03.2026

Дзеля таго, каб як мага больш людзей наведалі ХХХІІІ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку — кірмаш, што запрацуе з сённяшняга дня, арганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут — ад станцыі метро «Няміга» да выставачнага цэнтра, што на праспекце Пераможцаў у сталіцы. Ды яшчэ два дні будзе курсіраваць паэтычны аўтобус: вясна ў горадзе з усімі атрыбутамі, адным з якіх ужо традыцыйна стала кніжная выстаўка. Сёлета гэта шэсць паўнавартасных дзён, якія можна правесці з цікавасцю і карысцю, запэўніваюць арганізатары.

Як вызначыць, што парушэнні сну пагражаюць здароўю, растлумачыла ўрач

Як вызначыць, што парушэнні сну пагражаюць здароўю, растлумачыла ўрач

Аўтар: Алена Кравец
16.03.2026

Праблема добрага сну актуальная ва ўсім свеце: паводле даследаванняў ад 30 да 50 % насельніцтва скардзіцца на яго парушэнні, што ўжо паспелі назваць «эпідэміяй недасыпу». Тут уплываюць і наш імклівы тэмп жыцця з вялікай колькасцю стрэсу, і шчыльная прысутнасць гаджэтаў у нашым жыцці, з-за якіх паўсядзённыя праблемы не адпускаюць нас да самай ночы. Як вызначыць, што парушэнні сну пагражаюць нашаму здароўю і ў якіх выпадках трэба звяртацца да ўрача, а таксама ці дапамагаюць у аднаўленні сну «разумныя» матрацы і цяжкія коўдры, расказала галоўны навуковы супрацоўнік неўралагічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Ірына МАР’ЕНКА.

У Савеце Рэспублікі разгледзелі праект Закона «Аб змяненні законаў  па пытаннях дарожнай дзейнасці»
0

У Савеце Рэспублікі разгледзелі праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці»

16.03.2026

У панядзелак у Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне экспертнага савета. На ім быў разгледжаны праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці». Законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам транспарту і камунікацый, прадугледжвае карэкціроўку Закона «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» і Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Чым адметны аграрны каледж у Івацэвічах

Чым адметны аграрны каледж у Івацэвічах

Аўтар: Ларыса Цімошык
16.03.2026

Перад галоўным корпусам — акуратна высаджаны пладовыя дрэўцы, частка зямлі адпачывае перад вясновай апрацоўкай. А калі абагнуць будынак і прайсці ўглыб, то кідаюцца ў вочы маленькія хацінкі з выстаўкай рамёстваў... Адразу зразумелы кірунак: вёска, зямля і ўсё, што з ёй звязана. Ва ўсім адчуваецца размах: вялікая тэрыторыя, некалькі карпусоў, памяшканні і пляцоўкі для рознай тэхнікі. Акрамя таго, у Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, адзінага у вобласці, — уласная вучэбная гаспадарка, фактычна міні-калгас, дзе на практыцы асвойваюць увесь цыкл сельскагаспадарчых работ.

У Гродзенскай вобласці абітурыентам расказалі, якія кар’ерныя магчымасці ёсць у сферы сельскай гаспадаркі

У Гродзенскай вобласці абітурыентам расказалі, якія кар’ерныя магчымасці ёсць у сферы сельскай гаспадаркі

Аўтар: Вераніка Казлоўская
16.03.2026

У Гродзенскай вобласці запусцілі серыю сустрэч па падборы прафесійна арыентаваных абітурыентаў, дзе моладзі расказваюць аб кар’еры ў сельскагаспадарчай сферы. Гэтым разам прэзентацыя адбылася ў Лідзе, куды запрасілі школьнікаў з Воранаўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Лідскага і Навагрудскага раёнаў.

Дзякуючы гэтаму прынцыпу ЖКГ Гродзенскай вобласці — лідар у краіне

Дзякуючы гэтаму прынцыпу ЖКГ Гродзенскай вобласці — лідар у краіне

Аўтар: Вераніка Казлоўская
16.03.2026

Лідарам сярод рэгіёнаў Беларусі ў рэалізацыі праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021–2025 гады» стала Гродзенская вобласць. Выдаткі на жыллёва-камунальныя паслугі для грамадзян знізіліся на 5,1 % да 2024 года, што дазволіла сэканоміць каля 16 мільёнаў рублёў. Колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях якасці жыллёва-камунальных паслуг знізілася на 7,5 %.

Як сведчаць публікацыі «Звязды», пасля рэвалюцыі сацыяльнай падтрымцы жанчын і дзяцей удзялялася асаблівая ўвага

Як сведчаць публікацыі «Звязды», пасля рэвалюцыі сацыяльнай падтрымцы жанчын і дзяцей удзялялася асаблівая ўвага

Аўтар: Алена Дзядзюля
16.03.2026

Па падшыўках «Звязды» можна вывучаць гісторыю краіны, а ў нашым новым праекце мы прапануем прасачыць, як мянялася жыццё жанчыны. Якія складанасці яна пераадольвала, чаго дасягала. Якімі былі яе абавязкі, погляды, мары. Як развіваліся сацыяльныя праграмы, накіраваныя на падтрымку жанчыны, сям’і. Мы зможам параўнаць сябе з нашымі папярэдніцамі, а магчыма, і нечаму ў іх павучыцца.

У МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі прымяняюць клетачныя тэхналогіі для лячэння цяжкага неўралагічнага захворвання

У МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі прымяняюць клетачныя тэхналогіі для лячэння цяжкага неўралагічнага захворвання

Аўтар: Алена Кравец
16.03.2026

Прымяненне ствалавых клетак — адзін з перспектыўных метадаў у медыцыне. І ён паказаў сваю эфектыўнасць у лячэнні пацыентаў з такім цяжкім неўралагічным захворваннем, як рассеяны склероз. Трансплантацыя ствалавых клетак дазваляе «перазагрузіць» імунітэт — і хвароба адступае. Клетачныя тэхналогіі паспяхова выкарыстоўваюцца ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў тым ліку як альтэрнатыва стандартнаму медыкаментознаму лячэнню. На такую тэрапію — а гэта тэхналогіі сусветнага ўзроўню — прыязджаюць пацыенты не толькі з рэгіёнаў Беларусі, але і замежжа.

Вярхоўны Суд вынес прыгавор эсэсаўскаму карніку

Вярхоўны Суд вынес прыгавор эсэсаўскаму карніку

16.03.2026

Пра тое, хто такі. Ганс Ойген Зіглінг, і якія ён учыніў злачынствы на беларускай зямлі, ужо расказвалася на старонках «Звязды». І вось у сакавіку Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў нацысцкага карніка вінаватым у генацыдзе беларускага народа. Аднак у сувязі са смерцю Зіглінга ў 1978 годзе прыгавор пастаноўлены без прызначэння пакарання.

Пытанне ўтрымання ў горадзе сяброў чалавека хвалюе не толькі іх гаспадароў

Пытанне ўтрымання ў горадзе сяброў чалавека хвалюе не толькі іх гаспадароў

Аўтар: Алена Дзядзюля
16.03.2026

Жарсці на тэму сабак не сціхаюць у сацыяльных сетках, прычым да іх далучаюцца не толькі гаспадары жывёл, але і тыя, хто іх не трымае. Калі першых абурае неабходнасць рэгістраваць гадаванца і плаціць падатак, то другія скардзяцца, што гарады ператварыліся ў сабачыя туалеты і ўжо трэба для сабачнікаў уводзіць падатак за шкоду навакольнаму асяроддзю. Часам і некаторыя сабачнікі адзначаюць, што грэбуюць хадзіць тымі сцежкамі, па якіх ужо прайшліся іх несумленныя «калегі».

У КДК расказалі аб маштабах неабгрунтаванага пасрэдніцтва
0

У КДК расказалі аб маштабах неабгрунтаванага пасрэдніцтва

16.03.2026

Камітэт дзяржаўнага кантролю распачаў 71 крымінальную справу па фактах неабгрунтаванага пасрэдніцтва за 2025 год. Пра гэта старшыня КДК Васіль Герасімаў расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Крутой: Нацбанк і ўрад заўсёды былі апанентамі, але павінны працаваць разам

Крутой: Нацбанк і ўрад заўсёды былі апанентамі, але павінны працаваць разам

16.03.2026

Пра гэта кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю