Матэрыялы выпуску №90 (30729) от 13.05.2026
Матэрыялы выпуску №90 (30729) от 13.05.2026
Чым запомніцца V Міжнародны маладзёжны форум «Што ты зрабіў для Радзімы», які прайшоў у Магілёве
Удзельнікамі юбілейнага форуму сталі 120 чалавек з Беларусі і Расіі — Магілёўскай, Смаленскай абласцей і Яраслаўля. Ініцыятарамі мерапрыемства выступіла Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падтрымцы аблсавета дэпутатаў.
Сфарміраваць станоўчы імідж раёна, захаваць памяць, а магчыма, і стварыць пункт прыцягнення патрыятычнага турызму...
Многія ініцыятывы жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна сёння датычацца добраўпарадкавання і развіцця іх населеных пунктаў. Важна, што людзі гатовы не толькі прапаноўваць ідэі, але
і ўключацца ў іх рэалізацыю: выйсці на суботнік, дапамагчы і фізічна, і матэрыяльна. Прыклад грамадзянскай актыўнасці — аграгарадок Камунар.
Каля сотні дэлегатаў з усіх куткоў Віцебскай вобласці сабраў форум маладзёжных саветаў «Роднае маё»
Ключавая тэма маштабнага мерапрыемства — захаванне нацыянальнай гістарычнай спадчыны і традыцыйных духоўных каштоўнасцяў. Ініцыятыва абмеркаваць надзённыя пытанні аб практычным увасабленні работы ў гэтым кірунку належала абласному Савету дэпутатаў. Яе падтрымалі абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, грамадскія аб’яднанні «БРСМ» і «Белая Русь».
А ў вашага ката ёсць прапіска? Павінна быць, адказваюць спецыялісты і тлумачаць, навошта
Карыстальнікі TіkTok працягваюць актыўна абмяркоўваць пытанні «звярынай» прапіскі. Калі з абавязковай рэгістрацыяй сабак ужо ўсе разабраліся, то па катах ў людзей яшчэ ёсць пытанні. Адны пішуць, што ўзнікла блытаніна і катоў ставіць на ўлік не трэба, другія спрабуюць высветліць, якім будзе падатак на мурлык і на што ён пойдзе, трэція хвалююцца, ці не прывядзе «каціны перапіс» да вялікіх чэргаў у службу «Адно акно». Асобныя аўтары ўжо паведамляюць, што зарэгістравалі сваіх коцікаў, а сама працэдура заняла ў іх лічаныя хвіліны. Каб высветліць, што ж адбываецца на самай справе, мы звярнуліся да спецыялістаў.
Як дэпутату дапамагае вырашаць пытанні выбаршчыкаў вопыт былой работы
Сяргей Казачок — дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акругі № 36. У аснове яго дзейнасці — шматгадовы вопыт кіраўніцкай працы, жывы дыялог з выбаршчыкамі і асабістая адказнасць за вырашэнне праблем акругі.
Колькасць месцаў у санаторыях павялічыцца на 30 %. На гэта лета пуцёўкі амаль разабраны
Летняя аздараўленчая кампанія абяцае быць гарачай — свабодных месцаў у айчынных санаторыях ужо практычна няма. Пуцёўкі забраніраваны або выкуплены на больш чым 95 %, таму на дадзены момант выбар невялікі. Што датычыцца цэн, то дзень знаходжання ў стандартным двухмесным нумары ў другім квартале (ён захоплівае чэрвень) складзе ў сярэднім каля 145 рублёў у суткі. Аднак трэба ўлічваць, што ў летні перыяд — самы высокі попыт, таму цэны будуць вышэйшыя. Па прагнозах, летам у беларускіх установах пройдуць аздараўленне і лячэнне каля 600 тысяч чалавек.
Цэласны вобраз нашай краіны паказаны ў адным выдавецкім праекце
У адпаведнасці з рашэннем Рэспубліканскага Савета па гістарычнай палітыцы і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі рэалізавана выданне фундаментальнага праекта, накіраванага на захаванне гістарычнай праўды, прэзентацыю культурнай спадчыны і фарміраванне цэласнага вобраза сучаснай Беларусі. У выдавецтве «Беларусь» пабачылі свет кнігі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці са старажытнейшых часоў і да нашых дзён», «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Беларусь: культурная і духоўная спадчына», «Беларусь сучасная: краіна і людзі».
Заканчваецца чарговы навучальны год — першы без мабільных тэлефонаў у школе
1 верасня 2025 года ў школах увялі абмежаванне на карыстанне мабільнымі тэлефонамі, прычым не толькі на ўроках. Як водзіцца, тэма імгненна завірусілася ў сацсетках, з розных бакоў пасыпаліся дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні. «Навошта наогул дзецям у школе тэлефон?! Яны там павінны вучыцца, а не лайкаць відосікі, не забаўляцца рознымі відэагульнямі. Абсалютна правільнае рашэнне!..», «Гэта трэба было зрабіць даўно, у дзяцей ужо назіраецца моцная залежнасць ад гаджэтаў...», — спакойна і аргументавана разважалі адны. «Жорсткія абмежаванні створаць напружаную атмасферу ў навучальных установах!», «У бацькоў павінна быць магчымасць заўсёды быць на сувязі са сваімі дзецьмі...», — галасілі іх апаненты. Асабліва старанна «хваляваліся» за нашых школьнікаў мамы, якія з’ехалі за мяжу: «Вы парушаеце правы дзяцей! А вось у „еўропах“ усё па-іншаму...»
Сенатар Наталля Якубіцкая — пра пустыя дамы, якія карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю
Беларуская вёска сёння — гэта не толькі пра аграгарадкі. Ёсць і населеныя пункты, якія маглі б знікнуць з карты, але дзякуючы дзяржаўным інструментам падтрымкі атрымліваюць другі шанц. Адным з найбольш дзейсных інструментаў у захаванні такіх вёсак выступаюць пустуючыя дамы, якія яшчэ нядаўна стаялі з забітымі вокнамі.
Паляўнічы каляндар — інструмент кіравання прыродай
Напярэдадні адкрыцця летняга сезона палявання на казулю, які стартуе з 15 мая, спецыялісты расказалі аб ролі паляўнічага календара і ўнёску паляўнічай гаспадаркі ў эканоміку і ў турыстычны патэнцыял краіны.
Дзе можна ламаць квітнеючыя кусты і ці трэба гэта рабіць увогуле?
Ламаць бэз, як і любыя іншыя віды кустоў ці дрэў, якія ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы, растуць у парках ці ў дварах, забаронена, падкрэслілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гэта рэгулюецца Законам «Аб раслінным свеце».
На пяцігодку стаіць задача забяспечыць комплекс меліярацыйных работ на плошчы 431 тысяча гектараў
Падчас нядаўняй вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну Прэзідэнт указаў на неабходнасць разумных і адказных адносін да меліяраваных зямель. Захаванне ўрадлівасці глебы, па словах беларускага лідара, з’яўляецца дзяржаўнай задачай. Асаблівае значэнне, удакладніў Аляксандр Лукашэнка, меліярацыя набывае на поўдні Беларусі. Адказным за меліярацыю Прэзідэнт даручыў усё пракантраляваць. «На Палессі гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэтай актуальнай тэме была таксама прысвечана нарада, якая прайшла ў дзяржаўным аб’яднанні «Белводгас» з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда ЗАЙЦА.