Матэрыялы выпуску №93 (30732) от
Матэрыялы выпуску №93 (30732) от
Як у адным з гарадоў Гродзенскага раёна развіваецца сацыяльна арыентаваны бізнес
Люблю працу журналіста за сустрэчы з дзіўнымі людзьмі. Менавіта з такімі я пазнаёмілася ў кампаніі «Спектр-Лайн», якая займаецца флексаграфічным і лічбавым друкам. Прадпрыемства базіруецца ў Скідзелі і ўваходзіць у дзясятку самых буйных друкаваных вытворчасцяў на прасторах СНД. Пра любоў да малой радзімы і стварэнне інфраструктуры для жыхароў горада мне расказалі кіраўнікі кампаніі Андрэй ГРЫНЯВЕЦКІ і Аляксандр КАСЬКЕВІЧ.
Маштабным флэшмобам завяршыўся адукацыйны праект «Запусці сэрца» для школьнікаў
Аб чым гаварылі на VІ Форуме медыйнай супольнасці Беларусі «Медыяасяроддзе сёння: сэнсы ці «белы шум» у Гродне
Маштабнае мерапрыемства сабрала больш за 700 удзельнікаў з усёй Беларусі. На працягу двух дзён прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, ідэалагічнай вертыкалі, блогасферы, будучыя журналісты і вядучыя эксперты ў сферы медыякамунікацый абменьваліся досведам і абмяркоўвалі сучаснасць і будучыню медыяасяроддзя.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Эмерсанам Мнангагвам
Яшчэ адным мерапрыемствам у графіку беларускага лідара ў пятніцу стала сустрэча з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які знаходзіцца ў Беларусі з кароткатэрміновым рабочым візітам.
Як развівалася транспартная інфраструктура напярэдадні вайны
Адной з «падводных плыняў» жыцця чыгунак перадваеннага СССР, у тым ліку і беларускіх земляў, была спрэс забытая сёння рэч — нефармат стандарту шляхоў. Гэта дэталь была спароджаная вынікамі замежнапалітычных падзей 1939–1940 гадоў. Вярнуўшы восенню 1939 года Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, прыняўшы ў сям’ю савецкіх рэспублік Прыбалтыку і Малдавію, Саюз аўтаматычна атрымаў у спадчыну «праблему 89 мм». Раскажам аб гэтым феномене падрабязней.
Сівец: Законы павінны быць эфектыўным рэгулятарам існуючых грамадскіх адносін
Аб справядлівасці як падмурку дзяржаўнай палітыкі
Другі год запар аршанскія тэкстыльшчыкі ўдастойваюцца Дзяржаўнага знака якасці
Развіццю льняной галіны кіраўнік дзяржавы ўдзяляе асаблівую ўвагу. Пад яго пастаянным кантролем знаходзіцца і Аршанскі льнокамбінат, які з’яўляецца флагманам рэгіёна і лёгкай прамысловасці краіны. Два гады запар прадпрыемства пацвярджае статус аднаго з лідараў тэкстыльнай індустрыі, нязменна падтрымліваючы трэнд на якасць. Сёлета яму быў уручаны Дзяржаўны знак якасці за паўільняны змякчаны плед «Альба» па выніках работы ў 2025 годзе. А год таму камбінат атрымаў высокую ўзнагароду за камплект ільняной пасцельнай бялізны «Васількі».
На Лепельскай сортавыпрабавальнай станцыі ведаюць, як забяспечыць высокі ўраджай
Гэтымі днямі на палетках дзяржаўнай сельскагаспадарчай установы «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя» актыўна вядзецца пасадка бульбы. Установа можа па праве ганарыцца сваёй ключавой роляй у забеспячэнні харчовай бяспекі і развіцці сельскай гаспадаркі рэгіёна. Тут вядзецца выпрабаванне новых сартоў сельскагаспадарчых культур, вызначаецца іх устойлівасць і ўраджайнасць у мясцовых кліматычных умовах. Гэта гаспадарка іграе важную ролю ў навуковай базе аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны. Работнікі станцыі працуюць над тым, каб адабраць толькі найлепшыя, самыя ўстойлівыя і ўраджайныя сарты для выкарыстання ў масавай вытворчасці.
Лідары Беларусі і Расіі пагаварылі па тэлефоне
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма
«Мы ганарымся міжканфесійным мірам, які існуе ў Беларусі»
Як беларускія вёскі ў тыле ворага ператварыліся ў «палескі Сталінград»
Вялікую Перамогу здабывалі не толькі на фронце, але і ў тыле ворага. У Беларусі шмат такіх гераічных гісторый. Раскажам пра адну з іх — як у красавіку 1944 года на Брэстчыне яшчэ ў глыбокай акупацыі тыдзень трымалася так званая «Здзітаўская абарона», падчас якой ворагі імкнуліся знішчыць даволі вялікую партызанскую зону ў Бярозаўскім раёне, у якой знаходзілася каля 10 тысяч мірных жыхароў... Нашы выстаялі!
Апорны пункт у Паўднёва-Усходняй Азіі. Ім для Беларусі можа стаць Інданезія
Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына з Каардынуючым міністрам па эканамічных пытаннях Рэспублікі Інданезія Аірлангам Хартарта.
Віражы грацыі і стальны характар: Як у Мінскім раёне выбіралі «Аўталэдзі-2026»
14 мая прысталічны рэгіён прыняў гістарычную падзею: у рэспубліканскім фармаце тут прайшоў фінал спаборніцтваў «Аўталэдзі-2026», арганізаваны Цэнтральным саветам ДТСААФ. Гэта не проста турнір, а яркае прызнанне прафесіяналізму сучасных жанчын, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны.
У Купалаўскім тэатры адбылася творчая сустрэча, прысвечаная 30-годдзю беларускага парламентарызму