Матэрыялы выпуску №186 (30825) от 25.09.2026
Матэрыялы выпуску №186 (30825) от 25.09.2026
У Мінску падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Саветам Рэспублікі і Сенатам Ісламскай Рэспублікі Пакістан
Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саід Юсуф Раза Гілані.
Перагаворы са старшынёй Сената Пакістана прайшлі ў Доме ўрада
Пасля перагавораў у Савеце Рэспублікі і падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саідам Юсуфам Разой Гілані накіравалася ў Дом урада. Тут адбыліся перагаворы з намеснікам Прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам, падчас якіх бакі абмеркавалі канкрэтныя крокі развіцця далейшага супрацоўніцтва.
Людзям старэйшага пакалення добра знаёмы гэты заклік, аднак ён не страціў сваёй актуальнасці і ў нашы дні
Сучасная злачыннасць не стаіць на месцы, а пастаянна вынаходзіць новыя метады ўхілення ад выплаты падаткаў, утойвання выручкі і гэтак далей. Аднак і праваахоўныя органы не лыкам шытыя, развіваюцца і ўдасканальваюць сваю працу, каб паспяхова супрацьстаяць зламыснікам.
Летам беларускай эканоміцы ўдалося ўтрымацца на пазітыўным трэку
Па выніках васьмі месяцаў беларуская эканоміка працягнула рост. Дынаміка ВУП склала 101,9 %. Адбылося некаторае запаволенне ў параўнанні са студзенем — ліпенем, але нязначнае — 0,2 працэнтнага пункта. Прычым яно тлумачыцца сезонным фактарам, перш за ўсё — зрушваннем на больш познія тэрміны ўборачнай у параўнанні з мінулым годам. Да таго ж жнівень традыцыйна з’яўляецца часам вялікіх водпускаў — і ў Беларусі, і ў нашых ключавых партнёраў па ЕАЭС. Адпаведна дзелавая актыўнасць у цэлым запавольваецца. Але ўвогуле эканоміка паказала нядрэнныя вынікі нават з улікам гэтых фактараў.
Дэфіцыт карысных выкапняў робіць іх аб’ектам жорсткай міжнароднай барацьбы
А рэсурсаў у свеце не хапае. Дакладней, іх дастаткова ў моманце. Нафта, газ, жалеза, медзь і іншыя карысныя выкапні здабываюцца і паступаюць на сусветны рынак. І, здаецца, што ўсяго ў лішку. Сёння, прынамсі. Але заўтра выглядае вельмі неспакойным.
Да 16 лістапада трэба ўнесці адзіны маёмасны плацеж
Апошнім часам у нашых паштовых скрынях сталі з’яўляцца паведамленні аб аплаце маёмасных падаткаў. Нагадаем, што гэта не нейкі новы падатак, а спосаб адначасовай аплаты трох існуючых маёмасных падаткаў — зямельнага, транспартнага і на нерухомасць. Раней трэба было плаціць кожны маёмасны падатак асобна за кожны аб’ект нерухомасці ў залежнасці ад яго месцазнаходжання.
Задажджыла не на жарт/ І пахаладала прыкметна. Але што тут зробіш — на дварэ ва ўсю пануе восень...
Калі восень прыйшла да нас з дастаткова моцнымі ападкамі, то ў выхадныя іх інтэнсіўнасць злёгку паменшыцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Новыя падрабязнасці візіту Максіма Рыжанкова ў Нью-Ёрк
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН узяў удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню і правёў двухбаковыя сустрэчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Вынікі сацдаследавання: дзе беларусы робяць пакупкі і як ацэньваюць якасць мабільнага інтэрнэту
Як мы ўжо паведамлялі, днямі былі прэзентаваныя вынікі трэцяй часткі сацдаследавання, якое праводзіў у ліпені—жніўні Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). У ім узялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Трэцяя частка датычылася актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня. Сёння мы працягваем публікаваць яе падрабязнасці. Сацыёлагі пыталіся ў беларусаў пра перавагу сярод гандлёвых пляцовак, якасць мабільнага інтэрнэту, бяспеку на тратуарах з-за вялікай колькасці сродкаў персанальнай мабільнасці і ўвогуле пра тое, якія пытанні хвалююць іх найбольш.