Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №227 (30866) от 21.11.2026

Папярэджваюць спецыялісты, якія дакладна ведаюць, да чаго прыводзіць курэнне

Папярэджваюць спецыялісты, якія дакладна ведаюць, да чаго прыводзіць курэнне

20.11.2026
Тое, што яно шкодзіць здароўю, даказана навукоўцамі і ні для каго не сакрэт. Аднак ад гэтай шкоднай звычкі ўсё роўна пакутуе пэўная частка насельніцтва ва ўсім свеце. Хваляванне вызывае тое, што курэнне выклікае інтарэс у дзяцей і падлеткаў — цяпер у асноўным электронныя прылады. Карэспандэнты «Звязды» атрымалі адказы на актуальныя пытанні па гэтай тэме ў Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі.
Сакрэты дзявочага куфра, або як выхаваць ідэальную жонку

Сакрэты дзявочага куфра, або як выхаваць ідэальную жонку

20.11.2026

Калі б яшчэ 100-150 гадоў таму вы зазірнулі ў куфар беларускай дзяўчыны, пабачылі б рэчы, вырабленыя яе рукамі. Яны сведчылі не толькі пра майстэрства і працавітасць патэнцыяльнай нявесты, яе гатоўнасць да самастойнага жыцця. Пакуль яна ўсё гэта рабіла, фарміраваліся іншыя якасці — упартасць, воля, уменне давесці распачатую справу да канца. Напэўна, кожны такі куфар быў і адным з атрыбутаў захавання традыцыйных каштоўнасцяў — кожная дзяўчына, калі напаўняла яго, марыла пра замужжа. Спрадвечны ўклад спрыяў выхаванню ідэальнай жонкі, маці, гаспадыні.

Ці спраўдзіла сябе цэнтралізаваная сетка аховы здароўя, якая ахоплівае ўсе рэгіёны краіны?

Ці спраўдзіла сябе цэнтралізаваная сетка аховы здароўя, якая ахоплівае ўсе рэгіёны краіны?

20.11.2026

У Беларусі створаны міжрэгіянальныя і міжраённыя медыцынскія цэнтры. Такая форма арганізацыі сістэмы аховы здароўя дазваляе насельніцтву атрымліваць высокакваліфікаваную дапамогу незалежна ад адлегласці да абласных медустаноў. Наколькі яна эфектыўная, уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці вырашыла даведацца на прыкладзе Лідскага міжраённага медыцынскага цэнтра.

Новая вытворчасць па вырабе харчовай рыбнай прадукцыі адкрылася ў паўночнай сталіцы Беларусі

Новая вытворчасць па вырабе харчовай рыбнай прадукцыі адкрылася ў паўночнай сталіцы Беларусі

20.11.2026
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марскія сезоны» было створана для рэалізацыі інвестыцыйнага праекту «Узвядзенне рыбаперапрацоўчага прадпрыемства на тэрыторыі СЭЗ «Віцебск». Яно будзе займацца перапрацоўкай і кансерваваннем рыбы, ракападобных і малюскаў.
Хто будзе здымаць кіно заўтра? І чаму важна падтрымліваць  творчы запал на старце

Хто будзе здымаць кіно заўтра? І чаму важна падтрымліваць творчы запал на старце

20.11.2026
ММКФ «Лістапад» штогод ладзіць чаканыя спатканні аматарам кінамастацтва і рэжысёрам. І цяпер, калі паказы засталіся толькі ва ўспамінах, добра азірнуцца і прааналізаваць як убачанае, так і яго вынікі. У прыватнасці, хочацца спыніцца на праграме нацыянальнага конкурсу, паколькі яго прастора заклікана якраз даць уяўленне аб патэнцыяле нашага беларускага кіно.
Па выніках першага паўгоддзя 2026 года органамі КДК праведзена 38 праверак па тэме выплаты зарплаты ў канвертах і выяўлена 108 злачынстваў

Па выніках першага паўгоддзя 2026 года органамі КДК праведзена 38 праверак па тэме выплаты зарплаты ў канвертах і выяўлена 108 злачынстваў

20.11.2026

Па заканадаўстве нашай краіны кожны наймальнік абавязаны ўтрымліваць і накіроўваць у бюджэт 13 працэнтаў ад заработнай платы работніка (падаходны падатак), а таксама пералічваць у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 35 працэнтаў ад сумы налічанай заработнай платы. Але ў імкненні сэканоміць, звесці да мінімуму выдаткі на аплату працы, падаткі і адлічэнні некаторыя спрабуюць абысці гэтыя правілы.

Што новага ад айчынных вытворцаў варта было пакаштаваць на дэгустацыях PRODEXPO-2026

Што новага ад айчынных вытворцаў варта было пакаштаваць на дэгустацыях PRODEXPO-2026

20.11.2026

Выстаўка PRODEXPO — самая чаканая падзея года для вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, напояў, сыравіны, інгрэдыентаў, абсталявання і тэхналогій для харчовай прамысловасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю