Навiны
Будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спаўняецца 20 гадоў
16 чэрвеня ўнікальнаму архітэктурнаму аб’екту, сімвалу і візітоўцы нашай краіны — будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — спаўняецца 20 гадоў. Ён быў пабудаваны па ініцыятыве і пад кантролем кіраўніка дзяржавы. Пачатак быў пакладзены 5 лістапада 2001 года, калі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, дзе раней размяшчалася Нацыянальная бібліятэка, і прыняў рашэнне аб будаўніцтве новай. У выніку ўжо 1 лістапада 2002 года ў яе падмурак быў закладзены першы камень. Нацыянальную бібліятэку як сацыякультурны інфармацыйны цэнтр будавала ўся краіна, а падчас суботнікаў былі мабілізаваны ўсе рэсурсы Беларусі. Архітэктары і будаўнікі, якія мелі непасрэднае дачыненне да ўзвядзення беларускага алмаза, узгадалі, як гэта было.
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у рэзервовыя дні, паведамляе БелТА.
Саюзныя парламентарыі абмеркавалі тэму генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і дзейнасць пошукавых атрадаў
Памяць — наш святы абавязак
Стала вядома, калі з’явяцца вынікі ЦТ па дзяржмовах і профільных прадметах
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў расказалі, калі з’явяцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па дзяржаўных мовах і профільных прадметах, паведамляе БелТА.
Вярхоўныя суды Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве
Вярхоўныя суды Беларусі і Расіі дамовіліся забяспечваць адзінства падыходаў да ажыццяўлення правасуддзя ў Саюзнай дзяржаве. Гэта прадугледжана падпісаным сёння кіраўнікамі вышэйшых судовых інстанцый дзвюх краін Андрэем Шведам і Ігарам Красновым мемарандумам аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве, перадае БелТА.
У «зоне татальнага знішчэння» гітлераўцы не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей
Злачынная дзейнасць нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі не мела меж. Як паказвае ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, што вядзецца Генеральнай пракуратурай, маштаб трагедыі, якая ў 1941 — 1944 гадах адбылася на нашай зямлі, быў значна большы, чым лічылася дагэтуль. Устаноўлена не менш як 12 868 пацярпелых і знішчаных вёсак, у тым ліку 104 новыя «сёстры» Хатыні. У гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 578 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва, было праведзена не менш як 187 буйных карных аперацый.
Штабная трэніроўка з Упраўленнем тэрытарыяльнай абароны пройдзе 10-11 чэрвеня ў Беларусі
Штабная трэніроўка з Упраўленнем тэрытарыяльнай абароны пройдзе 10-11 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.
Летам у АСВОД асабліва гарачая пара
З надыходам летняга сезона тысячы беларусаў адпраўляюцца на берагі азёр, рэк і вадасховішчаў. Каб адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, штогод вялікая работа праводзіцца Рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» (АСВОД), а таксама мясцовымі органамі ўлады і іншымі зацікаўленымі службамі.
У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні праекта «Цягнік Памяці»
«Будаваць будучыню без войнаў і катаклізмаў»
На сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу парламентарыі заслухалі даклад старшыні Камітэта дзяржкантролю
«Забяспечваць абарону законных правоў грамадзян»