Навiны
У Мінску прайшоў урачысты сход і канцэрт «Подзвіг бацькоў — гонар нашчадкаў»
Маштабнае мерапрыемства сабрала ў Палацы Рэспублікі беларусаў з усіх куткоў нашай краіны. Прысвечана яно памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўдзельнікамі сталі ветэраны вайны і працы, члены грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і духавенства, шматлікія дэлегацыі з рэгіёнаў.
Эксперты — аб ключавых пасылах Прэзідэнта па развіцці рэгіёнаў
Рэгіянальнаму развіццю Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе асаблівую ўвагу. Пра гэта сведчаць апошнія мерапрыемствы і камандзіроўкі з удзелам беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы ставіць задачу раўнамернага развіцця ўсіх рэгіёнаў, падкрэсліваючы, што вёскі, малыя і сярэднія гарады — гэта аснова краіны. Ключавой стратэгіяй у гэтым кірунку з’яўляецца ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект», накіраваная на стварэнне вытворчасцяў і працоўных месцаў, а таксама развіццё інфраструктуры, уключаючы арэнднае жыллё і будаўніцтва дарог. Больш падрабязна аб тым, чаму кіраўнік дзяржавы трымае гэта пытанне на асаблівым кантролі, разважаюць нашы эксперты.
Праект галіновага прафсаюза «Шлях Перамогі» аб’ядноўвае рэгіёны да Дня Перамогі
Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання рэалізуе рэспубліканскі патрыятычны праект «Шлях Перамогi». Ініцыятыва праходзіць ужо другі год і аб’ядноўвае ветэранаў, моладзь і прафсаюзны актыў вакол галоўнай мэты — захавання гістарычнай памяці. У гэтым годзе ўдзельнікамі мерапрыемстваў стануць больш за 700 чалавек па ўсёй краіне.
Лампада з Вечным агнём прыбыла ў Мінск
6 мая на тэрыторыі Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых» прайшла міжнародная патрыятычная акцыя «Агонь памяці». Яе мэта — данесці часцінку Вечнага агню з магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе Крамля да памятных мясцін па ўсім свеце. У гэтым годзе часцінкі Вечнага агню будуць дастаўлены ў 11 краін і 60 рэгіёнаў Расіі.
Без падтрымкі не застанецца ні адзін ветэран
Галоўныя асобы ў гэтыя дні — ветэраны Вялікай Айчыннай. Усе яны атрымаюць абавязковыя дзяржаўныя выплаты да Свята Перамогі, але галоўнае — будуць акружаны клопатам, увагай і яшчэ раз пачуюць словы падзякі ад нашчадкаў за свой подзвіг.
Урад урэгуляваў асобныя пытанні рэгістрацыі і абарачэння лекавых прэпаратаў
Урадам урэгуляваны асобныя пытанні, якія ўзнікаюць у практыцы рэгістрацыі і абарачэння лекавых прэпаратаў. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Сівец: Памяць пра гераізм пакалення пераможцаў — залог мірнага, паспяховага і шчаслівага жыцця
Памяць пра гераізм пакалення пераможцаў застаецца залогам мірнага, паспяховага і шчаслівага жыцця, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Канстытуцыйнага Суда Сяргей Сівец пасля ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой», перадае БелТА.
Па ўсёй краіне ў гэтыя майскія дні ўшаноўваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Шматдзетная сям’я Маргуновых з Эстоніі лічыць, што менавіта ў нас магчыма стварыць будучыню для дзяцей
— Прыехаўшы ў Беларусь аднойчы, можна палюбіць гэту краіну ўсім сэрцам і застацца тут назаўсёды, — кажуць Дзяніс і Марыя Маргуновы, якія ў лютым пераехалі жыць у Беларусь з Эстоніі.
Як будзе захоўвацца грамадская бяспека ў перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі
Каб урачыстасць свята не азмрочылі надзвычайныя здарэнні, увесь асабовы склад органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войск пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Неабходны комплекс арганізацыйных і практычных мер і шэраг падрыхтоўчых мерапрыемстваў быў рэалізаваны таксама Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і Міністэрствам аховы здароўя.