Навiны
Адчайныя мсціўцы з вёскі Блудзень
Ганаровае званне «Крэпасць-герой» Брэсцкай крэпасці было прысвоена роўна 60 гадоў таму
Месячнік Чырвонага Крыжа стартаваў у Беларусі
Штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа стартаваў 8 мая і працягнецца да пачатку чэрвеня. Традыцыйна ён будзе насычаны інфармацыйнымі, адукацыйнымі і дабрачыннымі акцыямі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Выстаўкі пра работу грамадскага аб’яднання, у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дыялогавая пляцоўка «Шчаслівая сям’я — шчаслівае дзяцінства» пройдзе ў Гомелі, інтэрактыўная пляцоўка будзе працаваць у Дзень сям’і ў Парку Горкага ў Мінску, інтэрактыўная гульня «Бяспечна для жыцця» сумесна з МНС, ДАІ і АСВОД будзе арганізавана ў Гродна.
Адбылася тэлефонная размова Турчына з Мішусціным
Адбылася размова па тэлефоне паміж кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расіі Аляксандрам Турчыным і Міхаілам Мішусціным. Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале беларускага Саўміна. Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
МУС: Закон аб амністыі будзе рэалізаваны на працягу шасці месяцаў
У чым перспектыва развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Азербайджана? Адказаў Турчын
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым расказаў, у чым перспектыва развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Азербайджана, паведамляе БелТА.
Як МУС прапануе палепшыць падрыхтоўку курсантаў аўташкол
Больш гадзін навучання і змяненне праграм.
Беларускаму партызану Хонінаву прысвячаецца
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Элісце (Калмыкія, Расійская Федэрацыя) выйшла кніга беларускага партызана і калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава «Ландшафт дружбы». Пад адной вокладкай сабраны яго творы на розных мовах, а таксама вершы і апавяданні, прысвечаныя легендарнаму партызану, які за ўдзел у антыфашысцкім супраціўленні на тэрыторыі Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.