Навiны
Ці дазволена гуляць па веладарожках у Беларусі, расказала адвакат
Ці дазволена гуляць па веладарожках у Беларусі і якое пакаранне за гэта пагражае? Пра гэта расказала адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Вольга Маеўская.
Маскалькова на сустрэчы з Пуціным падзякавала Беларусі за садзейнічанне ў абмене палоннымі паміж РФ і Украінай
Упаўнаважаная па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова на сустрэчы з Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным падзякавала Беларусі за садзейнічанне ў абмене палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Стэнаграма гутаркі апублікаваная на сайце Крамля, паведамляе БелТА.
У Беларусі распрацавана палажэнне аб парадку ажыццяўлення крыптабанкамі дзейнасці з токенамі
У рамках рэалізацыі ўказа Прэзідэнта ад 16 студзеня 2026 года нумар 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)» Паркам высокіх тэхналогій сумесна з зацікаўленымі распрацавана палажэнне аб парадку ажыццяўлення крыптабанкамі дзейнасці з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў), якое 15 красавіка было зацверджана Назіральным саветам ПВТ, паведамілі БелТА ў ПВТ.
На помніку ў Гродзенскім раёне з’явіліся новыя імёны ахвяр ВАВ, іх дапамагла ўстанавіць пракуратура
Па ініцыятыве пракуратуры Гродзенскай вобласці спіс загінулых, указаных на памятным знаку, устаноўленым у в. Дарашэвічы Гродзенскага раёна, як ахвяр вайны, прыведзены ў адпаведнасць з архіўнымі дакументамі. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Сусветная баксёрская арганізацыя зняла з беларусаў усе абмежаванні
Сусветная баксёрская арганізацыя зняла ўсе абмежаванні з беларускіх баксёраў. Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя бокса.
Пяць новых свідравін прабурыла ў красавіку «Беларуснафта»
Пяць новых свідравін прабурыла ў красавіку «Беларуснафта», паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
На форуме «Ахова здароўя Беларусі» акцэнт зроблены на інавацыі і перспектыўныя распрацоўкі
Колькасць месцаў у санаторыях павялічыцца на 30 %. На гэта лета пуцёўкі амаль разабраны
Летняя аздараўленчая кампанія абяцае быць гарачай — свабодных месцаў у айчынных санаторыях ужо практычна няма. Пуцёўкі забраніраваны або выкуплены на больш чым 95 %, таму на дадзены момант выбар невялікі. Што датычыцца цэн, то дзень знаходжання ў стандартным двухмесным нумары ў другім квартале (ён захоплівае чэрвень) складзе ў сярэднім каля 145 рублёў у суткі. Аднак трэба ўлічваць, што ў летні перыяд — самы высокі попыт, таму цэны будуць вышэйшыя. Па прагнозах, летам у беларускіх установах пройдуць аздараўленне і лячэнне каля 600 тысяч чалавек.
Карлюкевіч назваў самую папулярную кнігу з новага чатырохтомніка пра Беларусь
Самай папулярнай з новага прадстаўніцкага чатырохтомніка пра Беларусь стала кніга «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта расказаў дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч падчас прэзентацыі прадстаўніцкага выдання пра Беларусь з чатырох кніг, перадае БелТА.
Цэласны вобраз нашай краіны паказаны ў адным выдавецкім праекце
У адпаведнасці з рашэннем Рэспубліканскага Савета па гістарычнай палітыцы і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі рэалізавана выданне фундаментальнага праекта, накіраванага на захаванне гістарычнай праўды, прэзентацыю культурнай спадчыны і фарміраванне цэласнага вобраза сучаснай Беларусі. У выдавецтве «Беларусь» пабачылі свет кнігі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці са старажытнейшых часоў і да нашых дзён», «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Беларусь: культурная і духоўная спадчына», «Беларусь сучасная: краіна і людзі».