
У краіне дашкольную адукацыю атрымліваюць дзеці ў 2760 установах
І гэта — толькі дзіцячыя сады, санаторныя дашкольныя ўстановы і дашкольныя цэнтры развіцця. Калі ж казаць пра ўсе ўстановы, якія рэалізоўваюць праграму дашкольнай адукацыі, то іх у краіне — 3721, а агульная колькасць дашкалят, якія ў іх выхоўваюцца — 338,3 тысячы. У першым паўгоддзі 2025 года маленькіх выхаванцаў прынялі пяць новых дзіцячых садкоў на 1060 месцаў: па два ў Віцебскай і Мінскай абласцях і адзін, на 190 месцаў, у Мінску.
Да канца года плануецца адкрыццё яшчэ дзевяці новых устаноў на 2015 месцаў. Уражальная лічба — з 2021 года ўведзена ў эксплуатацыю 48 устаноў дашкольнай адукацыі на 9836 месцаў.

У адным з нацпаркаў Беларусі ўпершыню перанеслі сезон палявання на бакаса. У чым прычына?
Як піша канал «Дзікая прырода побач», бакасам патрэбна падтрымка. Учора ў Беларусі стартаваў сезон палявання, і першымі пад прыцэл патрапяць гэтыя птушыныя.

Лукашэнка даручыў праверыць фізпадрыхтоўку вышэйшага афіцэрскага складу
У Савеце Бяспекі расказалі падрабязнасці.

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Аляксандра Міты
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Міты. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют на таргах 14 ліпеня
Долар, юань, расійскі рубель узняліся ў кошце на таргах 14 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.

Мінінфарм аб’яўляе конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял аб жніве-2025
Міністэрства інфармацыі сумесна з Беларускім прафесійным саюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму аб’яўляе старт рэспубліканскага творчага конкурсу сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2025 года «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Гісторыя гродзенкі, якая з дзяцінства хацела служыць у міліцыі. І служыць!
Ганну Станкевіч лепш за ўсё апісвае выраз «Бачу мэту — не бачу перашкод». З васьмі гадоў дзяўчына хацела працаваць у міліцыі. Мара дзіцяці стала дарослым рашэннем. Пагаварылі з маладым сяржантам аб яе працоўных буднях. Спойлер: усё не так проста, як можна падумаць.

Беларуска вырасціла памідор-гігант...
Ураджай парадаваў гаспадыню ў Гомельскай вобласці, не перашкодзіла нават дажджлівае лета.

Першы форвардар новага пакалення адправіўся ў Магілёўскі лясгас
Адбылася адгрузка першага форвардара новага пакалення AMKODOR FF1461. Яго ўладальнікам стаў Магілёўскі лясгас, які адным з першых ацэніць перавагі інавацыйнай тэхнікі.

Галаваломкі — паляпшальнік для мозгу?
Спрэчкі аб іх карысці сярод вучоных не змаўкаюць да гэтага часу.