Навiны
З’езд партыі «Белая Русь» адбудзецца 25 красавіка ў Мінску
IV З’езд Беларускай партыі «Белая Русь» адбудзецца 25 красавіка ў Мінску. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Прэзідыума вышэйшага палітычнага савета партыі «Белая Русь», паведаміла БелТА.
Карлюкевіч: памяць пра трагічныя падзеі Першай сусветнай вайны павінна перадавацца нашчадкам
Гістарычная памяць аб трагічных падзеях Першай сусветнай вайны павінна перадавацца нашчадкам. Пра гэта заявіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч на адкрыцці выставы «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарацкай аперацыі» 18 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА.
Рыжанкоў на выставе да 110-годдзя Нарацкай аперацыі: акупанты палілі беларускія вёскі ў Першую сусветную вайну
Акупанты палілі беларускія вёскі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны, падкрэсліў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на адкрыцці выставы «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарацкай аперацыі» ў Нацыянальным гістарычным музеі, паведаміла БелТА.
«Прэзідэнт валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй»: Турчын пра сітуацыю з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі
Пра гэта кіраўнік беларускага ўрада Аляксандр Турчын паведаміў журналістам у кулуарах па выніках пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў.
На XXXІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прайшла прэзентацыя кнігі «Час выбраў» Выдавецкага дома «Звязда»
Асновай для выдання стаў аднайменны спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», у якім прааналізавана айчынная перыёдыка за 1994—2025 гады (больш чым 20 тысяч выпускаў пяці газет). У кнізе выяўлена рэтраспектыва станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў перыяд суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Падрыхтавана і выпушчана ў свет выданне было Выдавецкім домам «Звязда».
У Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні праекта «Цягнік Памяці»
Агульная задача — забяспечыць эфектыўную і якасную падрыхтоўку праекта
«Беллегпрам»: У нашых калекцыях прасочваецца адаптаваная мода з парыжскіх подыумаў
У калекцыях адзення канцэрна «Беллегпрам» прасочваецца адаптаваная мода з парыжскіх подыумаў. Пра гэта БелТА расказала начальнік упраўлення гандлю і маркетынгу «Беллегпрама» Вольга Грабеня.
Суднабудаўнічая прамысловасць Кітая захоўвае сусветнае лідарства
Суднабудаўнічая прамысловасць Кітая 16-ы год запар захоўвае сваё лідарства на міжнародным рынку па трох асноўных паказчыках. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Метэарыт узарваўся ў небе над ЗША
Метэарыт выклікаў выбух магутнасцю каля 250 т у тратылавым эквіваленце ў небе над амерыканскім штатам Агаё. Пра гэта паведамляе БелТА.
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II. Аб гэтым паведамляе БелТА.