Навiны
Абноўлены басейн «Лазурны» адкрыецца ў Гродне 6 лістапада
У Гродне завяршаецца маштабная рэканструкцыя былога басейна «Лазурны». Адкрыццё абноўленага спартыўна-аздараўленчага комплексу запланавана на 6 лістапада, а ўжо 7 лістапада аб’ект змогуць наведаць усе ахвотныя. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
Пярцоў: Беларусь зноў прадэманстравала сваю гатоўнасць дапамагчы
Беларусь у чарговы раз даказала, што гатовая забяспечыць правядзенне любых гуманітарных місій на сваёй тэрыторыі. Пра гэта сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў.
Член Дзяржаўнага трыбунала Польшчы заявіў аб дзяржаўным перавароце
Член Дзяржаўнага трыбунала Польшчы Яцэк Майхроўскі заявіў аб дзяржперавароце.
Шпілеўская аб сустрэчы жыхароў Алешак у Гомелі: Гатовы адзець, накарміць, абагрэць і даць магчымасць людзям адчуць сябе ў бяспецы
Як заявіла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская, Беларусь не першы раз становіцца ўдзельніцай важных гуманітарных акцый.
У Беларусь прыбыў самалёт з прадстаўнікамі Расіі і Украіны, якія ўдзельнічалі ў гуманітарнай аперацыі ў Алешках
У Беларусь прыбыў самалёт з прадстаўнікамі расійскай і ўкраінскай дэлегацый, якія прымалі ўдзел у гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку, перадае БелТА.
У Беларусі заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі людзям — Крупко аб гуманітарнай місіі ў Алешках
Беларускі бок стварае неабходныя, а галоўнае бяспечныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў гуманітарнай місіі ў Алешках. Гэта падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, гаворачы аб гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку, зыходным пунктам якой стаў Гомель, а ў гэтыя хвіліны аэрапорт абласнога цэнтра рыхтуецца сустрэць эвакуіраваных жыхароў Алешак, якія пажадалі паехаць ва Украіну, перадае БелТА.
За распаўсюджванне асабліва небяспечнага псіхатропу 17-гадовай мінчанцы пагражае 15 гадоў калоніі
Супрацоўнікі наркакантролю Магілёўскай вобласці затрымалі 17-гадовую жыхарку Мінска, якая займалася распаўсюджваннем асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
«Гатовы сваім цяплом укрыць кожнага, хто мае патрэбу ў падтрымцы». Шаўцоў аб місіі БЧК
Беларусы гатовы сваім цяплом укрыць любога, хто мае патрэбу ў падтрымцы і абароне. Аб гэтым сказаў журналістам генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, перадае БелТА.
Ці чакаць беларусам дажджу 31 кастрычніка, расказалі сіноптыкі
Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Беларусі 31 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Тавары — у 66 краін, паслугі — у 118. Аб геаграфіі экспарту гомельскіх прадпрыемстваў расказалі ў аблвыканкаме
Экспарт тавараў за 8 месяцаў гэтага года ў Гомельскай вобласці склаў $3 млрд, тэмп росту да аналагічнага леташняга перыяду перавысіў 23%. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Міхаіл Акунец на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў студзені-верасні і рэалізацыю праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на бягучае пяцігоддзе, перадае БелТА.