Навiны
Спецыялісты патлумачылі новаўвядзенні ў праграме бясплатнага ЭКА
У канцы сакавіка кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення». Бясплатная праграма ЭКА ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, якая дзейнічае ў нашай краіне ўжо пяць гадоў, з’яўляецца адной з мер падтрымкі нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі — захавання насельніцтва, умацавання здароўя нацыі і падтрымкі сям’і. Новы нарматыўны дакумент дае магчымасць на бясплатную спробу не толькі сямейным парам, але і адзінокім жанчынам, прычым цяпер замест адной бясплатнай спробы можа быць прадастаўлена дзве, а ўзрост для правядзення другой працэдуры падоўжаны да 49 гадоў. Гэта сведчыць, што ў нашай краіне па-ранейшаму захоўваецца прыярытэт дапамогі сем’ям, падтрымка жанчын і дзяцей. Спецыялісты патлумачылі ўсе новаўвядзенні.
Ягораў: Стабільныя цэны — падмурак нацыянальнага суверэнітэту
Апошнія даныя кажуць, што інфляцыя ў Беларусі ў гадавым вылічэнні запаволілася да 5,6 %. Гэта пры тым, што яшчэ летам яна была вышэй за 7 % і існавалі сур’ёзныя рызыкі яе паскарэння. Усё, што трэба ведаць пра інфляцыю, расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр ЯГОРАЎ.
Юныя беларускія батутысты перамаглі ў сінхронных скачках на чэмпіянаце Еўропы
Беларускія спартсмены не старэйшыя за 16 гадоў атрымалі перамогі ў сінхронных скачках на батуце на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у ходзе тэлефоннай размовы абмеркавалі супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у будучым парадзе Перамогі ў Маскве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пацвердзіў свой удзел у маючым адбыцца парадзе Перамогі ў Маскве. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Гарадоцкім раёне работнікі МНС выратавалі мужчыну пры пажары ў кватэры
У Гарадоцкім раёне работнікі МНС пры пажары ў кватэры выратавалі мужчыну. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне і абмяняліся віншаваннямі з Вялікаднем
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 12 красавіка правялі тэлефонную размову. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У кітайскім Чэнду з’явіліся вулічныя прылады з бесправадной зарадкай
«Аснова веры, крыніца сілы і ператварэння нашага жыцця». Мітрапаліт Станеўскі павіншаваў праваслаўных з Вялікаднем
Уваскрэсенне Хрыстова — аснова веры, крыніца сілы і перамянення жыцця. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні архіепіскапа Іосіфа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі і праваслаўным вернікам Беларусі з Вялікаднем, паведамляе БелТА са спасылкай на інтэрнэт-партал Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Размова з чалавекам, якому Герой Савецкага Саюза, першы ў свеце касманаўт Гагарын быў проста дзядзька Юра
Наталля Гагарына — родная пляменніца чалавека, які здзейсніў першы ў гісторыі чалавецтва касмічны палёт на караблі «Усход-1». Нарадзілася жанчына ў горадзе Гагарын, які да 1968 года насіў назву Гжацк. Скончыўшы школу, Наталля разам з сяброўкамі вырашыла пераехаць у Мінск. Паступіла ў тагачасны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, а пасля 20 гадоў прысвяціла працы ў розных установах адукацыі. Чаму вырашыла працягнуць справу ў памяць аб дзядзьку Юру і які яго наказ памятае дагэтуль — у нашым эксклюзіўным матэрыяле, які атрымалася зрабіць акурат да 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас.