Навiны
Як супрацоўнікі наркакантролю супрацьстаяць новым выклікам
Транспартны сектар Беларусі застаецца адным з ключавых элементаў нацыянальнай эканомікі
Самыя складаныя свае часы галіна міжнародных грузавых аўтамабільных перавозак ужо перажыла — спачатку з ковіднымі абмежаваннямі, затым з санкцыямі з боку краін ЕС, якія, дарэчы, не слабеюць і сёння. Перавозчыкі ў гэтай сітуацыі выбралі адзіна правільны шлях — працаваць па новых напрамках, шукаць новых партнёраў і распрацоўваць эфектыўныя стратэгіі і маршруты. Значную дапамогу ў пераадоленні цяжкасцяў ім аказваў і працягвае аказваць урад краіны — двухбаковыя сустрэчы, перагаворы, ратыфікаваныя пагадненні — усё гэта дазваляе не толькі трымаць на плаве экспарт транспартных паслуг, але і нарошчваць яго.
Беларускія дзюдаісты заваявалі сем узнагарод у асабістых спаборніцтвах і «бронзу» ў камандных на III Гульнях краін СНД
Беларусь і Расія ўмацоўваюць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і якасці дзіцячых тавараў
Натарыусы Беларусі правядуць бясплатныя кансультацыі 14 кастрычніка
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў унеслі прапановы па дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця
«Апора, якая робіць нашу краіну моцнай»
Аляксандр Турчын уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер.
У Мінску адбылося 25-е пасяджэнне Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД
Мерапрыемства, якое ўпершыню праходзіла ў Беларусі, прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках
Днямі ў РНПЦ «Кардыялогія» праведзена 39-я па ліку сёлета трансплантацыя сэрца. Яе выканалі 30-гадовай пацыентцы, якая знаходзілася ў лісце чакання некалькі апошніх месяцаў. Донарскае сэрца было дастаўлена з Бярозы пры падтрымцы экіпажаў ДАІ Брэсцкай і Мінскай абласцей — і з дапамогай хірургаў выратавала жыццё маладой жанчыны. У нашай краіне праведзена ўжо 635 такіх аперацый, пачынаючы з 2009-га, калі донарскае сэрца было перасаджана ўпершыню. Некаторым пацыентам, а іх у рэспубліцы ўжо чатыры, выканана і паўторная трансплантацыя, бо служыць такое сэрца 10-15 гадоў. Аднак трансплантацыя — гэта вяршыня хірургічнага майстэрства і апошняя надзея для пацыента. Часцей за ўсё палепшыць здароўе ўдаецца з дапамогай іншых аперацый — на ўласным сэрцы ці сасудах. У РНПЦ «Кардыялогія» магчымы ўвесь спектр хірургічных умяшанняў, якія выконваюцца ў лепшых сусветных клініках. А трапіць сюды могуць не толькі мінчане, але і жыхары з любой кропкі краіны.