Top.Mail.Ru

Навiны

У Пскове прайшла рабочая сустрэча Крутога з кіраўніцтвам расійскага рэгіёну

У Пскове прайшла рабочая сустрэча Крутога з кіраўніцтвам расійскага рэгіёну

У Пскове прайшла рабочая сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Крутога з кіраўніцтвам расійскага рэгіёну, на якой абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, перадае БелТА.

Як зменяцца ўмовы па крэдытах? Нацбанк даў прагноз на II квартал 2026 года
86

Як зменяцца ўмовы па крэдытах? Нацбанк даў прагноз на II квартал 2026 года

У Беларусі ў другім квартале 2026 года чакаецца далейшае змякчэнне ўмоў крэдытавання. Такія даныя паказаў аналітычны агляд «Маніторынг умоў банкаўскага крэдытавання» за I квартал 2026 года, размешчаны на сайце Нацыянальнага банка, піша БелТА.

Саўмін вызначыў пералік арганізацый і інвестпраектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі МТК
91

Саўмін вызначыў пералік арганізацый і інвестпраектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі МТК

Урадам вызначаны пералік арганізацый і інвестыцыйных праектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2026 года № 143» падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

МЗС: Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам

МЗС: Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам

Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта заявіў у інтэрв’ю нямецкай газеце Berliner Zeitung, паведамляе БелТА.

Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС

Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ № 116, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) ад 29 мая 2014 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Пагадненне аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў уступіла ў сілу ў ЕАЭС
83

Пагадненне аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў уступіла ў сілу ў ЕАЭС

Пагадненне аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў пры руху па аўтамабільных дарогах дзяржаў — членаў ЕАЭС, уключаных у еўразійскія транспартныя калідоры, уступіла ў сілу з 17 мая 2026 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.

У кітайскай астраўной правінцыі Хайнань пашыраецца новы фармат адкрытасці

У кітайскай астраўной правінцыі Хайнань пашыраецца новы фармат адкрытасці

Рэжым незалежных мытных аперацый на ўсёй тэрыторыі Хайнаньскага порта свабоднага гандлю (ПСГ) на поўдні Кітая запушчаны з 18 снежня 2025 года. У выніку значна павялічыўся аб’ём знешняга гандлю гэтага самага маладога і самага буйнога ў свеце ПСГ, а таксама колькасць людзей, якія ўехалі ў астраўную правінцыю па бязвізавым рэжыме. Палітычныя дывідэнды паскорана трансфармуюцца ў рэальныя вынікі развіцця, перадае «Сіньхуа».

Змянілі сталіцу на аграгарадок. І жыццё падказвае, што выбар правільны

Змянілі сталіцу на аграгарадок. І жыццё падказвае, што выбар правільны

Ужо гадоў 10 сям’я Грахоўскіх-Гірыновічаў жыве ў аграгарадку Пятрэвічы Навагрудскага раёна. «Здавалася, у Мінску ўсё складвалася, у нас была работа, жыллё. Іншыя, напэўна, і трымаліся б за сталіцу, але мы вырашылі пераехаць на радзіму мужа. Сёння я тут адчуваю сябе нават больш сваёй, чым ён. Бывае, што з мужам абмяркоўваем, ці правільна ўсё зрабілі, ці не шкадуем аб пераездзе? Ды ні кропелькі!» — дзеліцца ўладальніца ордэна Маці Вольга Грахоўская.


Ад прамысловай кааперацыі да адукацыі. Стала вядома праграма Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Ад прамысловай кааперацыі да адукацыі. Стала вядома праграма Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Савет Рэспублікі апублікаваў праграму XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца 25-26 чэрвеня 2026 года ў Мінску і Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.

Міхаіл Русы прымае ўдзел у Форуме гарадоў у Азербайджане

Міхаіл Русы прымае ўдзел у Форуме гарадоў у Азербайджане

«Жыллё для міру: бяспечныя і ўстойлівыя гарады і супольнасці»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю