Навiны
Што вінен, аддаць павінен: як у Мінску змагаюцца з неплацельшчыкамі ЖКП і чым рызыкуюць няпамятлівыя
Механізм уплыву на даўжнікоў у Беларусі выразна прапісаны. Як патлумачыла генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік, ёсць асобная катэгорыя людзей, якія проста забываюць, магчыма, не паспяваюць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі. Дастаткова не аплаціць месяц паслуг і такія неплацельшчыкі апынуцца ў спісе даўжнікоў.
Як атрымаць электроннае паведамленне аб аплаце камунальных паслуг — расказалі ў МЖКГ
Аб магчымасці перайсці з папяровага на электронны від паведамлення проста з дому расказалі ў тэлеграм-канале Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Кантраляваць аплату парковак у Мінску будуць мабільныя комплексы і камеры з функцыяй аналітыкі
Фіксаваць аплату або неаплату на паркоўках будуць спецыяльна абсталяваныя транспартныя сродкі. Інфармацыя будзе паступаць у праграмны комплекс parkouka.by. Там, дзе гэта тэхнічна немагчыма зрабіць, падключацца спецыялісты па рабоце з кліентамі, узброеныя планшэтамі. На ветравым шкле яны будуць замацоўваць жоўтыя бланкі паведамленняў аб неабходнасці аплаты. У выпадку неаплаты ўладальнікам аўто будуць выстаўляцца прэтэнзіі.
Безнаяўная аплата праезду стане магчымай у гарадскіх маршрутках з 1 лістапада
Зручна і сучасна.
У Беларусі з 1 кастрычніка нормы аплаты за школьнае харчаванне павялічаць на 5 працэнтаў
У Беларусі з 1 кастрычніка грашовыя нормы расходаў на харчаванне будуць павялічаны на 5 працэнтаў для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, дашкольных і іншых устаноў адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Мінтранс прапануе абмеркаваць праект указа аб сістэме продажу білетаў
Міністэрства транспарту і камунікацый вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб адзінай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме продажу квіткоў», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Падатковыя органы нагадваюць аб аплаце маёмасных падаткаў адзіным маёмасным плацяжом
Так, фізічныя асобы з’яўляюцца плацельшчыкамі трох маёмасных падаткаў: зямельнага, на нерухомасць і транспартнага. Выплата маёмасных падаткаў ажыццяўляецца адзіным маёмасным плацяжом на адзін бюджэтны рахунак.
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя
Як аплаціць навучанне пры дапамозе сямейнага капіталу?
Шматдзетныя сем’і ў Беларусі могуць аплаціць навучанне ў ВНУ або каледжы з дапамогай сямейнага капіталу. Як гэта зрабіць, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.