Навiны
У сталічным кінатэатры «Масква» першыя гледачы ўбачылі прэм'еру «Беларусьфільма» — драму «Адно на дваіх»
Размова з чалавекам, якому Герой Савецкага Саюза, першы ў свеце касманаўт Гагарын быў проста дзядзька Юра
Наталля Гагарына — родная пляменніца чалавека, які здзейсніў першы ў гісторыі чалавецтва касмічны палёт на караблі «Усход-1». Нарадзілася жанчына ў горадзе Гагарын, які да 1968 года насіў назву Гжацк. Скончыўшы школу, Наталля разам з сяброўкамі вырашыла пераехаць у Мінск. Паступіла ў тагачасны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, а пасля 20 гадоў прысвяціла працы ў розных установах адукацыі. Чаму вырашыла працягнуць справу ў памяць аб дзядзьку Юру і які яго наказ памятае дагэтуль — у нашым эксклюзіўным матэрыяле, які атрымалася зрабіць акурат да 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас.
Чаму Герой Савецкага Саюза беларус Іван Пстыга ледзь не быў збіты славутым асам?
Конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі правядуць у Брэсцкай крэпасці
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» арганізуюць конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі «Аб героях былых часоў», паведамляе БелТА.
Кіраўнік МНС узнагародзіў героя з Горацкага раёна, які выратаваў дваіх дзяцей
Жыхар аграгарадка Аўсянка Горацкага раёна Сяргей Шындзікаў стаў героем, ратуючы з палаючага дома дваіх маленькіх дзяцей, і за праяўленую мужнасць быў удастоены ўзнагароды ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Маштабны велапрабег у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі стартаваў ад сцен Брэсцкай крэпасці
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» 14 ліпеня далі старт маштабнаму велапрабегу, прысвечанаму 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра, перадае БелТА.
1 мая будзе абмежаваны ўезд транспарту на тэрыторыю Брэсцкай крэпасці
Уезд транспарту на тэрыторыю Брэсцкай крэпасці абмяжуюць 1 мая. Пра гэта паведамляе news.by са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл у беларускай сталіцы ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой»
Раніцай 23 лютага каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Удзел у цырымоніі ўзяло кіраўніцтва горада і прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны. Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да слаўнай традыцыі.
Сапраўдныя мужчыны — хто яны? І якім жанчынам дастаюцца?
Кожнай жанчыне хочацца быць у пары з сапраўдным мужчынам. Мужчынам ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Каб ён трымаў за руку, аберагаў ад падзенняў і нягод. Каб усе навакольныя разумелі, што ты — яго жанчына, якая пад жалезнай абаронай, як кажуць, за каменнай сцяной. Сапраўдны мужчына — вобраз зборны. Гэта нейкі шаблон, вакол якога лунае шмат міфаў. Па такіх шаблонах ствараюць герояў фільмаў, мульцікаў і казак.
Студатрад «Спадчына» ўдзельнічаў у рэстаўрацыі збудаванняў Брэсцкай крэпасці
Будаўнічы студэнцкі атрад БрДТУ «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П. М. Машэрава ўзяў удзел у рэстаўрацыі збудаванняў у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». У яго складзе —дзінаццаць юнакоў і адна дзяўчына. Усе яны вучацца на 2–4 курсах архітэктурна-будаўнічага факультэта.