Навiны
«Эка Двіж. Зялёны сезон»: А1 пасадзіць дрэва за кожны непатрэбны гаджэт і разыграе пяць новых Apple iPhone 16
А1 запускае новы сезон экалагічнай ініцыятывы па зборы непатрэбных мабільных прылад «Эка Двіж. Зялёны сезон». З 4 сакавіка па 7 красавіка ў крамах А1 па ўсёй краіне любы жадаючы можа здаць стары гаджэт на бяспечную перапрацоўку і атрымаць шанец выйграць адзін з пяці Apple iPhone 16. Акрамя гэтага, кожная перададзеная прылада ператворыцца ў сапраўднае дрэва — па выніках ініцыятывы А1 высадзіць новы лес.
Лічбавы гарызонт сталіцы: як вонкавая рэклама змяняе аблічча Мінска
Мінск імкліва змяняецца, і гаворка ідзе не толькі пра новыя будынкі ці адрамантаваныя магістралі. Гарадская прастора напаўняецца сучаснымі рэкламнымі носьбітамі, якія робяцца неад’емнай часткай архітэктурнага ландшафту. Лічбавыя экраны, лайтпостары ў падземных пераходах, метро і нават рэклама ў ліфтах — рынак вонкавай рэкламы ў сталіцы перажывае этап актыўнага маштабіравання, ідучы насустрач запытам бізнесу і сусветных трэндаў.
Традыцыя дарыць дабро: навагоднiя дабрачынныя акцыi Тураўскага малочнага камбiната
Кіно па-беларуску: анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў пяць знакамітых стужак у новай агучцы
Быць побач, калі дзіця анлайн: А1, Беларускі дзіцячы фонд і ЮНФПА запусцілі другі сезон Клуба адказных інфлюенсераў «Ты ў сеціве»
Да Сусветнага дня дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада, А1 сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) запусцілі другі сезон Клуба адказных інфлюенсераў «Ты ў сеціве» – ініцыятывы, скіраванай на павышэнне інфармаванасці аб адказным уплыве ў сацыяльных сетках і стварэнні бяспечнага анлайн-асяроддзя.
«Цёмныя воды» з Маркам Руфала — ужо на VOKA у беларускай агучцы
Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Цёмныя воды» (Dark Waters). Гэтай прэм’ерай сэрвіс абнавіў сваю калекцыю «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» і яшчэ раз нагадаў гледачам важную гісторыю з рэальнага жыцця, па матывах якой зняты эка-трылер.
Летні ўікэнд з А1: кіно, інклюзіўная кавярня, гульні і фотазона з Супер Вожыкам на фестывалі Vulitsa Ezha
У выхадныя 19-20 ліпеня адбудзецца другі ў гэтым сезоне фестываль Vulitsa Ezha. Кампанія А1, адзін з пастаянных партнёраў вялікага гарадскога пікніка, адкрые ў Батанічным садзе сваю пляцоўку з кінапаказамі, «Інклюзіўнай кавярняй» і інтэрактывамі для гасцей па бяспецы ў інтэрнэце.