Навiны
Каля 5 млрд рублёў атрымалі работнікі дзякуючы калектыўным дагаворам
У нацыянальным прафцэнтры прааналізавалі дынаміку развіцця калектыўна-дагаворнай работы ў арганізацыях усіх сфер эканомікі. На сёння ў краіне дзейнічае звыш 18,2 тысячы такіх дакументаў.
Праект «Класікі на пенсіі» стане гісторыяй пра жанчын, узрост і новыя магчымасці
На нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пачаліся здымкі камедыйнай меладрамы «Класікі на пенсіі», прысвечанай Году беларускай жанчыны. Новы праект АНТ, які ствараецца сумесна з кінастудыяй, раскажа пра жыццё, якое не завяршаецца з выхадам на пенсію, а толькі набывае новыя фарбы.
Найбуйнейшы ў свеце айсберг цалкам разбурыўся
Рэдкую скрыпку падарыў маладым музыкантам нашай краіны ганаровы консул Беларусі ў Швейцарыі
Гэта адбылося падчас заключнага канцэрта IХ Міжнароднага Велікоднага фестывалю ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Такі падарунак вырашыў зрабіць таленавітым беларускім музыкантам Герман Александэр Беелер. За гэты інструмент давялося дорага заплаціць, адзначыў протаіерэй Фёдар Поўны: а менавіта подзвігам адданасці нашай краіне, бо Герман Александэр палюбіў Беларусь, і гэтае пачуццё прайшло праверку на трываласць у яго краіне. Ён шмат разоў прыязджаў у Беларусь, а ў 2018 годзе стаў ганаровым консулам Беларусі ў Швейцарыі. Тады яшчэ нават не ведаў, што яго продкі калісьці жылі ў Пінску...
Невідавочнай прычынай пагаршэння памяці можа быць прыём некаторых лекаў
Праблемы са сном, недахоп вітаміну B12 і жалеза, а таксама прыём пэўных лекаў могуць стаць прычынай пагаршэння памяці
Нялечаны парадантыт павышае рызыку інфаркту міякарда ў два-тры разы
Зубны налёт можа прывесці да сур’ёзных захворванняў, сярод іх — сардэчна-сасудзістыя паталогіі, цукровы дыябет, рэўматоідны артрыт.
Сезон работы фантанаў у Мінску пачнецца 24 красавіка
Сезон работы фантанаў у Мінску пачнецца 24 красавіка. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Герасімаў: БНБК трэба перастаць аддаваць унутраны рынак канкурэнтам
Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) неабходна больш актыўна займацца ўнутраным рынкам. Аб гэтым старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведаміла БелТА.
Адна краіна — 25 канфесій. Румак аб сакрэце беларускай талерантнасці
У Беларусі пражываюць прадстаўнікі 25 канфесій і веравызнанняў, а міжканфесійны і міжнацыянальны дыялог удаецца падтрымліваць дзякуючы талерантнасці нашага народа, якая складвалася на працягу стагоддзяў. Такой думкай у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» падзяліўся ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, паведаміла БелТА.
І зноў зарплаты ў канверце
Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Быхаўскім раёне ўстанавілі парушэнні ў рабоце кампаніі з Быхава, якая аказвала паслугі таксі. Падчас камеральнага кантролю стала вядома, што перавозчык выплаціў работнікам 320,5 тысячы рублёў без выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб.