Навiны
Больш за 600 з тысячы гектараў ільну ўбрана на даччыным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Лёзна-лён», што на Віцебшчыне
Механізатар з Магілёўскага раёна Сяргей Май паставіў рэспубліканскі рэкорд на жніве
Рэкардсмена жніва Сяргея Мая павіншавалі разам з сям’ёй
На рахунку механізатара ЗАТ «СервалюксАгра» Сяргея Мая на вечар 11 верасня было сем тысяч 55 тон намалочанага збожжа. У яго таварышаў па жніву — Рыгора Бокача і Артура Дарыя — болей чым пяць і чатыры тысячы, адпаведна. Вадзіцелі Мікалай Куракін, Яўген Новікаў і Сяргей Пухоўскі перавезлі больш чым па пяць тысяч тон збожжа. Павіншаваць лідэраў, а таксама ўручыць ім падзякі, сертыфікаты і падарункі прыехалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і яго першы намеснік Сяргей Савіцкій, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец, кіраўніцтва Магілёўскага раёна, гаспадаркі.
У Магілёве з аншлагам адкрыўся новы тэатральны сезон
Тое, з якім нецярпеннем магілёўскія тэатралы чакалі гэтай падзеі, было бачна няўзброеным вокам. Прыбраныя, з усмешкамі і добрым настроем, яны займалі месцы ва ўтульнай глядацкай зале, пілі каву ў абноўленай тэатральнай кавярні, з замілаваннем слухалі выступленне ансамбля «Экспромт-Класіка-Квартэт», фатаграфаваліся на фоне эфектнага дэкору. Чарговы 139-ы сезон Магілёўскі абласны драмтэатр вырашыў пачаць з апошняй прэм’еры мінулага сезона «Пара кахання». І не прагадаў. У зале быў поўны аншлаг.
Водны паход у гонар Дня народнага адзінства
У Чавускім раёне стартаваў першы водны паход «Мой край Прыдняпроўскі: маршрутамі памяці». Ён арганізаваны ў рамках абласнога праекта #Мая_зямля_Прыдняпроўе. Старт адбыўся каля памятнага знака савецкім воінам, якія загінулі на рацэ Проня ў баях 1943-1944 гадоў. Як паведамілі арганізатары, юныя турысты пераадолеюць шлях ад Чавускага раёна да Слаўгарадскага з трыма прыпынкамі, у якіх адзначацца па загадзя зададзеных каардынатах, а пасля вяртання з паходу складуць справаздачу.
Жыхара Брэсцкай вобласці будуць судзіць за махлярства ў буйным памеры
Віртуальная тратуарная плітка і купля аўто без аплаты
Вынікі ўборачнай, работа з кадрамі і семінар у Шклоўскім раёне. Лукашэнка заслухаў даклад Ісачанкі
Беларускія кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне перадалі ў Музей абароны і блакады Ленінграда
Перадача беларускіх кніг аб Вялікай Айчыннай вайне ў Дзяржаўны мемарыяльны музей абароны і блакады Ленінграда прайшла ў ходзе праграмы паказаў канцэрта-рэквіема «Кожны трэці», перадае БелТА.
Да акцыі «Беларусь адзіная» 8 верасня далучылася моладзь Магілёўшчыны і Брэстчыны
Тавараабарот Беларусі з Ленінградскай вобласцю за пяць гадоў вырас у два разы — Крутой
Тавараабарот Беларусі з Ленінградскай вобласцю за пяць гадоў вырас у два разы. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам, паведаміла БелТА.