Навiны
Найлепшым ігравым фільмам Беларусі прызнаны «Ліст чакання»
Фільм «Ліст чакання» рэжысёра Аляксандра Яфрэмава прызнаны найлепшым ігравым фільмам па выніках IX Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, які праходзіў у Брэсце з 25 па 29 верасня, паведамляе БелТА.
Стыліст расказала, як правільна мыць галаву, каб валасы былі здаровымі
Мыццё — асноўная працэдура догляду за валасамі. Ад правільнасці і рэгулярнасці яе выканання залежыць стан скуры галавы, здароўе і прыгажосць валасоў. Стыліст Лізавета Марозава расказала аб правілах мыцця галавы. Пра гэта паведамляе SB. by.
У Гродзенскай вобласці абмяркоўваюць развіццё рэгіёнаў
Абмеркаванне ідзе ў рамках прэс-тура для журналістаў і блогераў, які арганізавалі ў Свіслацкім раёне. Галоўная мэта мерапрыемства — паказаць патэнцыял рэгіёну. Па заршэнні прэс-тура адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева.
Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху
Маладыя спецыялісты па ўсёй краіне пачалі работу. Наперадзе іх чакае цікавы шлях. А мы сустрэліся з маладым чалавекам, які пра гэты шлях ужо мае што расказаць. Знаёмцеся: Вадзім Краўцэвіч, загадчык Мажэйкаўскай амбулаторыі ў Лідскім раёне. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па мэтавым накіраванні ад Лідскай ЦРБ. Прыехаў у амбулаторыю па размеркаванні, адразу загадчыкам. За яго плячыма — чатыры гады адпрацоўкі. Пагаварылі з маладым урачом аб яго рабоце і планах на будучыню.
«Мне з імі няма пра што гаварыць». Лукашэнка пра магчымасць перагавораў са збеглай апазіцыяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць для сябе прычын, каб сесці за стол перагавораў з прадстаўнікамі збеглай апазіцыі. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе БелТА.
Замежныя журналісты змогуць асвятляць вучэнні «Захад-2025»
Замежныя журналісты змогуць удзельнічаць у асвятленні вучэнняў «Захад-2025». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Еўфрасінні Полацкай прысвечана выстаўка ў Баранавічах
Як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэта і маладым спецыялістам
Як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэта і маладым спецыялістам, патлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Футбалісты «Маладзечна» прымуць «Славію» ў матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі
Футбалісты «Маладзечна» прымуць мазырскую «Славію» ў стартавым матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Малады спецыяліст у абранай прафесіі і на першым рабочым месцы знайшоў сваё прызванне
— Мая прафесія вельмі цікавая і шматгранная, таму што патрабуе ведаў у многіх іншых галінах. Мне павінны быць вядомыя вытворчая магутнасць завода і магчымасці працаўнікоў. Я абавязан дэталёва ведаць увесь вытворчы працэс: ад распрацоўкі дэталяў да збору тэхнікі — і ўмець аб’яднаць работу большасці аддзелаў, — кажа Даніла Юхневіч, інжынер-канструктар цэнтра навукова-тэхнічных распрацовак ААТ " Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш».