Навiны
Больш за 300 прадпрыемстваў і арганізацый Брэсцкай вобласці гатовыя прыняць на працу студатрадаўцаў
У сераду ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць—герой» далі абласны старт трэцяму працоўнаму семестру. Больш за 300 прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна гатовыя прыняць на працу ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў.
Выстава да Года беларускай жанчыны адкрылася ў Купалаўскім тэатры
Выстава «Купалаўка. Гісторыя ў асобах» адкрылася 20 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Экспазіцыя стала сумесным праектам тэатра з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Кіраўнік Мінабароны Польшчы раскрытыкаваў Кіеў за ўкраінскія беспілотнікі, што падалі ў краінах НАТА
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш раскрытыкаваў Кіеў пасля інцыдэнту, які адбыўся напярэдадні, з БПЛА, што заляцеў у паветраную прастору Эстоніі, паведамляе БелТА.
Беларусь і Саудаўская Аравія разглядаюць варыянты для актывізацыі ўзаемнага гандлю
Стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Саудаўскай Аравіі ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, прамысловай, сельскагаспадарчай і гуманітарнай сферах абмеркавалі ў Мінску. У Міністэрстве замежных спраў пад старшынствам першага намесніка міністра Сяргея Лукашэвіча прайшло пасяджэнне беларускай часткі сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве з Саудаўскай Аравіяй, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Караеў: беларуска-кітайскі форум стане важным крокам на шляху паглыблення партнёрства
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў сустрэўся з намеснікам губернатара правінцыі Ганьсу (Кітай) Ван Бінам, перадае БелТА.
Як прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў?
Штогод па добрай традыцыі праходзяць спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна г. Мінска. Сёлета на базе сталічнай школы № 66 за званне лепшых змагаліся 18 каманд. А па выніках усіх выпрабаванняў пераможцамі стала каманда ААТ «Амкадор».
Каманда СДЮШАР імя Салея стала сёмай на Кубку чэмпіёнаў-U16 у Чэлябінску
Сталічная каманда СДЮШАР імя Руслана Салея заняла сёмае месца на Кубку чэмпіёнаў па хакеі сярод ігракоў не старэйшых за 16 гадоў у Чэлябінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Жук — юным журналістам і блогерам: кожнае ваша інтэрв’ю, ролік павінны несці дабро
Юным журналістам і блогерам важна разумець, што яны ствараюць кантэнт не толькі для сябе, а для ўсіх беларусаў. Такім меркаваннем падзяліўся міністр інфармацыі Дзмітрый Жук падчас першага абласнога медыяфоруму юных журналістаў і блогераў «Голас пакалення: новы кантэнт» у Магілёве, перадае БелТА.
Дні Казані пройдуць у Мінску ў канцы мая
З 24 да 26 мая 2026 года ў сталіцы Беларусі ўпершыню пройдуць Дні Казані. Афіцыйная дэлегацыя з Татарстана наведае Мінск з візітам у адказ. Дні Мінска ў Казані, нагадаем, прайшлі 9-10 чэрвеня 2025 года. У праграме Дзён Казані ў Мінску — правядзенне бізнес-форуму, гастранамічны фестываль «Смачная Казань», таварыскі матч юных хакеістаў, а таксама падпісанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Палац Незалежнасці зноў прымае гасцей
«Гэта наша гісторыя і магчымасць дакрануцца да яе»