Навiны
Яўген Хвалей чэрпае натхненне ад роднай зямлі
Можна закахацца з першага погляду, а можна — з першага верша. «Сядай жа побач на пракос, актава, // Пагутарым пра час былы, дзядоў. // Гайдаўся травастой, цяпер — атава, // Там, дзе вякі застылі між дубоў» — Яўген Хвалей чытае свае вершы нараспеў, і гэта атрымліваецца асабліва артыстычна ў сталічным скверы Мулявіна каля кветак, якія Яўген Іванавіч вельмі любіць. Нядзіўна: душа сапраўднага мастака слова прагне ўсяго прыгожага.
Музыкальнасць Яўгена Хвалея — ад бацькоў, паэтычнасць — ад маляўнічага шчодрага Нёмана, які яго выгадаваў, моц слова — ад асабістай цікаўнасці, дапытлівасці, а пісьменніцкая трываласць — ад самавітых настаўнікаў, што выкладалі ў Мікалаеўшчынскай школе, будаўніцтвам якой апекаваўся Якуб Колас. Усім гэтым поўніцца асоба Яўгена Хвалея, паэта, пісьменніка, журналіста, драматурга, перакладчыка, неўтаймоўнага ў распаўсюджванні святла і велічы слова. Мяркуйце самі: паэзіі ў яго выйшла 10 кніг, прозы — 12 кніг, дзіцячых — пяць, кніга п’ес — 28-я. Пра плён шчырага, усмешлівага, добразычлівага выхаванца Нёмана, ускормленага на яго пракаветных берагах, наша гутарка.
Трамп мае намер абмеркаваць пытанне тэрыторый на сустрэчы з Зяленскім 18 жніўня
На сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім, якая пройдзе ў Вашынгтоне 18 жніўня, будуць абмяркоўваць пытанне абмену тэрыторыямі паміж Расіяй і Украінай, паведамляе БелТА.
ДМК растлумачыў парадак увозу электрамабіляў у Беларусь з вызваленнем ад выплаты плацяжоў
Дзяржаўны мытны камітэт растлумачыў парадак увозу электрамабіляў у Беларусь з вызваленнем ад выплаты плацяжоў і выпадкі, калі можа ўзнікнуць нявыкананы абавязак па іх выплаце, паведамляе БелТА.
Смаленская АЭС працуе ў штатным рэжыме пасля спробы атакі з боку ВСУ
Смаленская атамная электрастанцыя працуе ў штатным рэжыме пасля спробы ВСУ атакаваць яе з дапамогай беспілотніка, паведамляе БелТА.
Мерц, Макрон, фон дэр Ляен. Хто возьме ўдзел у сустрэчы Трампа і Зяленскага 18 жніўня
Шэраг еўрапейскіх палітыкаў плануе ўзяць удзел у сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трапема з Уладзімірам Зяленскім 18 жніўня ў Вашынгтоне, паведамляе БелТА.
Прэзідэнцкія выбары пачаліся ў Балівіі
У Балівіі пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляюць РІА Навіны.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль па ўсёй Беларусі.
Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены амаль ва ўсіх раёнах рэспублікі. Гэта звязана з павышанай рызыкай узнікнення пажараў з-за навальніцы і парывістага ветру 17 жніўня, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
Беларус Далгаполаў стаў трэцім на Кубку Расіі па кулявой стральбе
Беларус Юрый Далгаполаў стаў прызёрам Кубка Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у падмаскоўным Ігнатава, паведамляе БелТА.
Магнітагорскі «Металург» выйграў Кубак Мінска па хакеі
Магнітагорскі «Металург» стаў пераможцам перадсезоннага турніру па хакеі «Кубак Мінска», які прымалі сталічныя «Алімпік-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», паведамляе БелТА.